https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Заробленыя на суботніку сродкі ФПБ пералічыць на развіццё сацыяльнай сферы і аб`ектаў аховы здароўя


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ФПБ са спасылкай на старшыню прафцэнтра Леаніда Козіка.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) пералічыць заробленыя 12 красавіка на рэспубліканскім суботніку сродкі на развіццё сацыяльнай сферы і аб`ектаў аховы здароўя.

Як адзначаецца, работнікі апарата прафсаюзнай федэрацыі падчас суботніка займаліся добраўпарадкаваннем санаторыяў і баз адпачынку, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні ФПБ. Так, дапамога ў навядзенні парадку была аказаная калектывам санаторыя "Крыніца" і спартыўна-аздараўленчых баз "Ратамка" і "Алімпіец".

Нагадаем, у рэспубліканскім суботніку 12 красавіка ўзялі ўдзел каля 3,3 млн. чалавек. Сума заробленых сродкаў склала больш як 62 млрд. рублёў, з іх больш як 19,7 млрд. рублёў — у Мінску, 9,2 млрд. — у Гомельскай вобласці, 7,2 млрд. — у Брэсцкай, 7 млрд. — у Віцебскай, 6,9 млрд. — у Магілёўскай, 6,5 млрд. — у Мінскай і больш як 5,7 млрд. рублёў — у Гродзенскай вобласці.

Аб`ём вытворчасці прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) у цэлым па краіне, выкананых падрадных работ, паводле папярэдніх даных, склаў 180 млрд. рублёў у бягучых цэнах.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 14 красавіка 2014
 
Дата публикации:14.04.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1223
 
Ключевые слова:
Субботник Здравоохранение Профсоюзы Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме