https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Канстытуцыя Беларусі адпавядае лепшым сусветным стандартам


Такое меркаванне 14 сакавіка журналістам выказала член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Вольга Палітыка.
У беларускай Канстытуцыі замацаваны асноўныя правы і абавязкі грамадзян. "Гэтыя правы сапраўды гарантуюцца і выконваюцца. Гэта вялікае дасягненне нашай дзяржавы", - падкрэсліла Вольга Палітыка. Дэпутат адзначыла, што гісторыя парламентарызму ў Беларусі з улікам тых дзяржаў, якія існавалі на яе тэрыторыі, налічвае шмат стагоддзяў. "Мы можам іншых павучыць і дэмакратыі, і канстытуцыйнаму праву", - дадала парламентарый.

Вольга Палітыка прыняла ўдзел у цырымоніі ўручэння пашпартоў школьнікам, якая прайшла ў Авальнай зале Дома ўрада. Разам з дэпутатамі Генадзем Пальчыкам і Сяргеем Дудкіным яна расказала маладым людзям аб гісторыі беларускага парламентарызму, структуры і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў. Разам з пашпартам юныя грамадзяне атрымалі і падарунак - Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Парламентарый выказала ўпэўненасць, што ўрачыстая цырымонія школьнікам запомніцца надоўга і гэта пасадзейнічае іх далейшаму грамадзянскаму станаўленню.

Усяго 14 сакавіка, напярэдадні Дня Канстытуцыі, з дня прыняцця якой у гэтым годзе спаўняецца 20 гадоў, у Палаце прадстаўнікоў пашпарты атрымаюць каля 100 навучэнцаў з Баранавіч, Уздзенскага раёна Мінскай вобласці, Фрунзенскага раёна Мінска. Сустрэчы ініцыіравалі дэпутаты, якія прадстаўляюць гэтыя рэгіёны ў парламенце: Вольга Палітыка, Уладзіслаў Цыдзік, Міхаіл Савановіч. У ліку запрошаных выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, хлопцы і дзяўчаты, якія праявілі сябе ў грамадскім і спартыўным жыцці школ.

БЕЛТА, 14 сакавіка 2014
 
Дата публикации:14.03.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1871
 
Ключевые слова:
Конституция Демократия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме