https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падрыхтоўка да асноўных мерапрыемстваў старшынства Украіны ў СНД ідзе ў планавым рэжыме


Аб гэтым паведаміў пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Украіны пры каардынацыйных інстытутах СНД Іван Бунечка.
Сярод бліжэйшых прадугледжаных планам украінскага старшынства мерапрыемстваў - пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД, якое адбудзецца 4 красавіка ў Маскве, і Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД, намечанае на 30 мая ў Кіеве. Іван Бунечка падкрэсліў, што сёння ідзе падрыхтоўка матэрыялаў да гэтых самітаў, праходзяць галіновыя нарады. Украінскія эксперты прымаюць у іх актыўны ўдзел.

Гаворачы аб пазачарговым пасяджэнні СМЗС СНД, якое Украіна спачатку планавала правесці 7-га, а затым 12 сакавіка, Іван Бунечка адзначыў, што пытанні правядзення гэтага саміту будуць абмяркоўвацца на пазачарговым пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД 11 сакавіка ў Мінску. Паводле яго слоў, запрашэнні на СМЗС былі разасланы напярэдадні, таму гаварыць аб удзельніках пакуль рана. Парадак дня застаецца ранейшым - сітуацыя ў асобных рэгіёнах Украіны, у прыватнасці, у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым.

7 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.03.2014
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:1137
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме