https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Краіны СНД выступаюць катэгарычна супраць легалізацыі наркотыкаў


Праект заявы кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД аб захаванні і ўмацаванні міжнароднай сістэмы кантролю над наркотыкамі разгледзелі 18 лютага ў Мінску эксперты краін Садружнасці.
Як паведамілі ў Выканаўчым камітэце Садружнасці, у праекце заявы гаворыцца, што прэзідэнты краін Садружнасці выказваюць прыхільнасць захаванню і ўмацаванню міжнароднай сістэмы кантролю над наркотыкамі, заснаванай на трох базавых канвенцыях і іншых адпаведных дакументах ААН, пацвярджаюць статус яе дырэктыўнага органа ў гэтай галіне — Камісіі па наркатычных сродках.

Пры гэтым дзяржавы Садружнасці паслядоўна выступаюць супраць спроб, скіраваных на падрыў гэтай сістэмы, уключаючы легалізацыю наркотыкаў.

У дакуменце адзначана, што дзейныя праваахоўныя меры неабходна падтрымаць важкім сацыяльна-эканамічным складальнікам, уключаючы міжнародныя праекты, скіраваныя на стварэнне альтэрнатывы крыміналу, выбар на карысць здаровага і ўстойлівага развіцця грамадства, прадухіленне спажывання наркотыкаў сярод моладзі і падлеткаў, адэкватнае ўзнагароджанне за сумленную працу, паважанне права чалавека на бяспечнае і годнае існаванне.

Каментуючы праект заявы, намеснік дырэктара дэпартамента па пытаннях новых выклікаў і пагроз Міністэрства замежных спраў РФ Аляксей Рогаў заявіў у інтэрв`ю журналістам, што апошнім часам у свеце выявілася тэндэнцыя, калі пад падставай неабходнасці ўнясення зменаў у заканадаўства, якое рэгулюе абарот наркотыкаў, робяцца спробы практычна абваліць існую сістэму кантролю і барацьбы з наркатычнымі сродкамі. З мэтай не дапусціць развіцця такіх з`яў, захаваць дзейны механізм барацьбы з наркапагрозай у СНД неабходна прыняць дакумент, які пацвердзіць прыхільнасць краін Садружнасці асноўным антынаркатычным канвенцыям і іншым прынцыпам міжнароднага права, якія ляжаць у аснове гэтай барацьбы.

Рогаў высока ацаніў узровень супрацоўніцтва краін СНД у сферы барацьбы з наркотыкамі і адзначыў, што з-за перманентнага росту маштабу наркапагрозы гэтае ўзаемадзеянне пастаянна мае патрэбу ва ўдасканаленні не толькі ў межах Садружнасці, але і АДКБ, ШАС і іншых міжнародных аб`яднанняў.

"Мы вельмі занепакоеныя так званым фактарам 2014 года, калі тэрыторыю Афганістана павінны пакінуць міжнародныя кантынгенты. Ёсць рэальныя прагнозы таго, што маштабы наркапагрозы ўзрастуць у разы. У гэтай сітуацыі наша антынаркатычная абарона павінна быць выведзена на адпаведны ўзровень. Таджыкістан знаходзіцца на перадавой барацьбы з афганскім наркатрафікам, таму мы і нашы партнёры па СНД настроеныя на аказанне таджыкскаму боку ўсялякай дапамогі. У прыватнасці, Федэральная служба РФ па кантролі за абаротам наркотыкаў знаходзіцца ў пастаянным кантакце з таджыкскімі калегамі ў дачыненні да пастаўкі спецабсталявання, сіл і сродкаў, каб справіцца з тым наркатычным валам, які, як мы баімся, можа з`явіцца хуткім часам з тэрыторыі Афганістана", — растлумачыў Рогаў.

Ён падкрэсліў, што наркотыкі — гэта "праблема, якая мігруе", перамяшчаецца з краіны ў краіну, з рэгіёну ў рэгіён. Справіцца з ёй у адзіночку не здолее ніводная дзяржава. Стварыць магутны заслон на шляху гэтай глабальнай пагрозы бяспецы можна толькі агульнымі намаганнямі ўсёй сусветнай супольнасці.

Падчас пасяджэння эксперты ўзгаднілі тэкст заявы з улікам заўваг і прапаноў, што паступілі з краін. Матэрыялы сустрэчы вырашана накіраваць у дзяржавы, а сам праект дакумента — унесці ва ўстаноўленым парадку на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 18 лютага 2014
 
Дата публикации:18.02.2014
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1167
 
Ключевые слова:
Наркотрафик Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме