https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі фонд культуры плануе ўстанаўліваць памятныя знакі аб вёсках, якія зніклі


Пра гэта паведаміў 28 студзеня журналістам намеснік старшыні БФК Анатоль Бутэвіч.
Беларускі фонд культуры (БФК) плануе ўстанаўліваць памятныя знакі аб вёсках, якія зніклі, у тых месцах, дзе яны былі.

"На знаках будзе размешчана інфармацыя з назвай вёсак і, магчыма, пералічана некалькі сем`яў, якія пражывалі ў іх", - удакладніў Анатоль Бутэвіч.

У сваю чаргу старшыня БФК, галоўны рэдактар "Краязнаўчай газеты" Уладзімір Гілеп паведаміў, што ў 2014 годзе газета на сваіх старонках разаўе ініцыятыву па стварэнню ў раённых цэнтрах, сельскіх раёнах і аграгарадках зямляцтваў. "Зямляцтвы стануць своеасаблівай формай вяртання выхадцаў з раёнаў і вёсак, а цяпер жыхароў іншых населеных пунктаў Беларусі і краін замежжа на радзіму, да каранёў радавога дрэва. Так мы хочам вырашыць праблему адраджэння гісторыі населеных пунктаў Беларусі і іх развіццё ў будучым", - сказаў ён.

"Краязнаўчая газета" Беларускага фонду культуры - адзінае агульнанацыянальнае выданне, прысвечанае краязнаўству і вывучэнню асаблівасцей розных рэгіёнаў Беларусі. Рэдакцыя газеты акрамя даследчай дзейнасці займаецца таксама правядзеннем уласных акцый. Так, быў арганізаваны збор сродкаў на рэстаўрацыю фрэсак Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку, збор і перадача кніг беларускіх пісьменнікаў у сельскія бібліятэкі, фіксацыя каардынат вёсак, якія зніклі. У студзені 2014 года газета святкуе выхад у свет свайго 500-га нумара.

28 студзеня 2014, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.01.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1388
 
Ключевые слова:
Белорусский фонд культуры Беларуская вёска
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме