https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лепшая выставачная зала Брэста на 20 дзён прадастаўлена маладым мастакам


У выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра 31 студзеня адкрылася выстаўка маладых мастакоў Брэсцкай вобласці "Сёння - гэта мы".
Выстаўка аб`яднала дваццаць маладых аўтараў, якія працуюць у розных жанрах і тэхніках выяўленчага мастацтва. Алейны жывапіс на палатне і драўлянай панэлі, графіка, акварэль, кераміка, рысунак, батык, кампазіцыі з тэкстыльных лялек - усяго ў экспазіцыі прадстаўлена больш за сотню арыгінальных работ. Паводле слоў загадчыка выставачнай залы Міхаіла Канькова, нягледзячы на творчую індывідуальнасць, уласцівую кожнаму з маладых мастакоў, выстаўка атрымалася цэласнай і пазітыўнай. "Лічу, што работы многіх маладых аўтараў сталі адкрыццём не толькі для гледачоў, але і для прафесіяналаў - мастакоў, мастацтвазнаўцаў", - адзначыў Міхаіл Канькоў.

На вернісажы быў аншлаг. Творчасць маладых мастакоў выклікала вялікую цікавасць у брастаўчан. Гледачы падоўгу затрымліваліся каля работ сясцёр Марыі і Ганны Радзько, Таццяна Патворавай, Пятра Кузьміча, Алега Алейніка, Глеба Сідарэнкі, Ганны Чапурнай-Алейнік, разгадвалі мастацкія рэбусы Міраўлада Паўлаціча. Гэты мастак развівае індывідуальны стыль сімвалічнага гратэску, працуючы ў тэхніцы шматслойнага алейнага жывапісу па аналагу ляўкасу на драўляных панэлях. Нельга прайсці міма фарматных работ Юрыя Стальскага, лідара групы "Дай Дарогу", станковы жывапіс якога выкананы ў стылі ню. Дарэчы, Стальскі не адзіны брэсцкі музыкант, які прадставіў новую грань свайго таленту.

"Выстаўка "Сёння - гэта мы" стала працягам маладзёжнага праекта абласной арганізацыі грамадскага аб`яднання "Беларускі саюз мастакоў". Такая групавая выстаўка праходзіла тут жа ў 2012 годзе і называлася "Усе разам". Намеснік начальніка ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Вячаслаў Гарбузаў прапанаваў такія вернісажы праводзіць часцей, чым раз у два гады. Прапанова была сустрэта апладысментамі.

Маладзёжная выстаўка прадоўжыцца да 19 лютага.

31 студзеня 2014, Брэст
Святлана Вячорка - БЕЛТА
 
Дата публикации:31.01.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1486
 
Ключевые слова:
Брэст Выставка Искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме