https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Светлыя згадкі пра Багдановіча


Яго дзень нараджэння — заўсёды свята. Бо свята — гэта сутыкненне з паэзіяй Багдановіча, дзякуючы якой ты пачынаеш разумець, колькі чалавек можа паспець зрабіць для Радзімы, нават калі яму адпушчаны кароткі жыццёвы час.
9 снежня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адсвяткавалі дзень нараджэння Паэта, які быў у цэнтры літаратурна-грамадскага руху ў Беларусі на пачатку ХХ стагоддзя. Ён, вярнуўшыся ў родны горад Мінск, каб дыхнуць паветрам Бацькаўшчыны і пачуць жывую беларускую мову, — і сам стаў увасабленнем любові да Радзімы і роднай мовы.

Пра вяртанне паэта ў 1916 годзе ў Мінск можа было падрабязна даведацца ў філіяле Літаратурнага музея імя Багдановіча "Беларуская хатка" — менавіта там жыў паэт. Да 100-годдзя паэта хатка была адноўлена ў першапачатковым выглядзе, у ёй размясцілася экспазіцыя. Але цяпер гэты філіял закрыты на капітальны рамонт. Фрагменты той экспазіцыі можна ўбачыць цяпер у музеі Максіма Багдановіча. А таксама даведацца пра "Пяць месяцаў з жыцця паэта" — гэтая выстава распавядае пра адзін з самых шчаслівых перыядаў для Максіма, калі ён знаёміўся з беларускімі пісьменнікамі, пісаў новыя творы, пра тое, як ён сустракаў Новы год у Мінску.

Дзень нараджэння Багдановіча — гэта яшчэ літаратурна-музычная імпрэза, якая адбылася ў музеі. Буылі ганаровыя госці: грамадскія і культурныя дзеячы, паэты і пісьменнікі, мастакі і музыкі.

На дзень нараджэння прыходзяць з кветкамі. Кветкі можа прынесці да помніка Максіму не толькі 9 снежня...

Ларыса Цімошык
Звязда


 
Дата публикации:10.12.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4316
 
Ключевые слова:
Максим Богданович Поэты Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме