https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


5 снежня — Дзень малітвы і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе


У другую нядзелю Адвэнту, 5 снежня 2010 г., у адзінаццаты раз будзе адзначацца Дзень малітвы і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе. Мэтай гэтага дня з’яўляецца духоўная і матэрыяльная падтрымка адраджэння Каталіцкага Касцёла ва Усходняй Еўропе, Расіі і Цэнтральнай Азіі, а таксама заахвочванне да ініцыятыў на карысць евангелізацыі на Усходзе.
Дзень малітвы і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе адзначаецца па ініцыятыве епіскапату Польшчы, а яго арганізацыяй займаецца Супольнасць дапамогі Касцёлу на Усходзе. Па словах кс. Юзафа Кубіцкага TChr, дырэктара супольнасці, гэты дзень будзе важнай падзеяй для многіх палякаў: «Адны эмацыянальна звязаны з гэтымі тэрыторыямі, іншыя працуюць там, розным чынам дапамагаючы тым, хто спрыяе адраджэнню Каталіцкага Касцёла на Усходзе. У гэты асаблівы дзень Пана мы духоўна блізкія да нашых святароў, законніц і законнікаў, свецкіх валанцёраў, якія ўдзячны за дар малітоўнай падтрымкі і дар сэрца».

Найважнейшымі пунктамі перажывання ІІ Нядзелі Адвэнту стануць святыя Імшы, якія будуць цэлебравацца ў інтэнцыі падтрымкі Касцёла на Усходзе.

Літургіі адбудуцца ў найбуйнейшых святынях і санктуарыях Польшчы.

Да гэтай малітвы кс. Кубіцкі запрашае «людзей сталага ўзросту, хворых, каб праз свой крыж цярпення і ахвяры далучыцца духоўна да справы евангелізацыі Усходу».

У гэты дзень кожная парафія ў Польшчы будзе збіраць ахвяраванні для матэрыяльнай падтрымкі асоб, якія прымаюць удзел у душпастырскай, катэхетычнай і дабрачыннай працы Касцёла на Усходзе. Варта адзначыць, што падчас Х Дня малітвы за Касцёл на Усходзе польскія католікі ахвяравалі на яго патрэбы 1 мільён 903 тысячы злотых.

Супольнасць касцёльнай дапамогі для католікаў у Савецкім Саюзе (з 1992 г. — Супольнасць дапамогі Касцёлу на Усходзе) з’явілася ў снежні 1989 г. Супольнасць арганізуе разнастайную душпастырскую і матэрыяльную дапамогу: высылае рэлігійную літаратуру, рэчы, неабходныя для цэлебравання літургіі, а таксама лекі, адзенне і абутак.

Касцёл у Беларусі таксама атрымлівае грунтоўную дапамогу, дзякуючы якой былі здзейснены шматлікія праекты. Нельга не адзначыць, якою падтрымкаю з’яўляецца прысутнасць у Беларусі польскіх душпастыраў. У знак удзячнасці Касцёл у Беларусі ў ІІ Нядзелю Адвэнту моліцца за Касцёл у Польшчы.

catholic.by

03 снежня 2010
 
Дата публикации:05.12.2010
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:4311
 
Ключевые слова:
Беларусь Религия Католики в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме