Летась упершыню ў беларускіх санаторыях аздаравілася больш за паўтара мільёна чалавек, заявіў на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай.
"Гэта 1 мільён 568 тысяч чалавек", - удакладніў Цай.
Ён таксама адзначыў, што рэкордныя лічбы атрымаліся і па замежных грамадзянах. Так, у мінулым годзе ў здраўніцах Беларусі прайшлі лячэнне і аздараўленне больш як 246 тысяч іншаземцаў.
Пры гэтым Цай звярнуў увагу, што ў 2024-м годзе Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва выдзеліў каля 252 млн руб., што дазволіла атрымаць бясплатныя і танныя пуцёўкі больш чым 807 тысячам чалавек. Паводле слоў Цая, акцэнт робіцца на аздараўленне дзяцей, больш як 70% сродкаў было выдзелена менавіта на дзіцячае насельніцтва.
Акрамя гэтага, удалося дасягнуць пэўных рэкордаў у выручцы.
"Упершыню выручка ад рэалізацыі лячэбна-аздараўленчых паслуг у здраўніцах перавысіла 1 млрд 260 млн руб. Набытак ад самастойнай рэалізацыі перавысіў 1 млрд руб. і набытак ад экспарту лячэбна-аздараўленчых паслуг перавысіў 400 млн руб.", - падсумаваў Цай.