https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У студзені-красавіку 2024 года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 3,1 працэнта да $31,4 млрд.


Адпаведныя статыстычныя дадзеныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка.
Экспарт тавараў у студзені-красавіку бягучага года склаў $12,8 млрд, імпарт — $13,9 млрд. У выніку сальда па таварах склала мінус $1,1 млрд.

Сальда знешняга гандлю паслугамі па выніках чатырох месяцаў склалася дадатным у памеры $0,94 млрд. Экспарт паслуг склаў $2,78 млрд, імпарт — $1,84 млрд.

У цэлым экспарт тавараў і паслуг у студзені-красавіку бягучага года склаў $15,61 млрд, імпарт — $15,77 млрд. Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала мінус $0,15 млрд.

Звязда, 10 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:10.06.2024
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:322
 
Ключевые слова:
Товарооборот Статистика Внешняя торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме