https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Забарона расійскім міністрам і губернатарам на кантакты з беларускімі калегамі з`яўляецца "прыкметай слабасці Крамля" — паведамілі ў бліжэйшым акружэнні Аляксандра Лукашэнкі


Беларускаму кіраўніцтву вядома аб уведзенай забароне некаторым расійскім міністрам і губернатарам кантактаваць з беларускімі калегамі і іншымі чыноўнікамі, паведамляе "Інтэрфакс — Захад" са спасылкай на крыніцу ў бліжэйшым акружэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якая пажадала застацца неназванай.
"Мы ў курсе таго, што прэзідэнт Расіі забараніў кантакты вядучых расійскіх міністраў і губернатараў з прадстаўнікамі беларускай краіны", — сказаў субяседнік. На думку прадстаўніка беларускага кіраўніцтва, гэта рашэнне "прынята з-за таго, што "крамольныя" для Крамля думкі трывала асядаюць у галовах расійскіх міністраў і губернатараў і пасля сустрэч з беларускімі партнёрамі яны пачынаюць разумець і падтрымліваць курс кіраўніцтва Беларусі". "Зразумела, што гэта ніяк не можа падабацца прэзідэнту Расіі", — дадаў ён.

"Забарона на кантакты з "малодшым саюзнікам" з`яўляецца відавочнай прыкметай слабасці кіраўніцтва Расіі, — перакананы субяседнік. — Гэта нагадвае старыя добрыя савецкія часы, калі любая станоўчая інфармацыя з Захаду глушылася, кантакты з "заходнікамі" абмяжоўваліся, а па тэлебачанні ішла адкрытая палітычная "чарнуха". Усе ведаюць, чым гэта скончылася. Сітуацыя сёння паўтараецца адзін к аднаму і выклікае ў нас асацыяцыі з крыўдай дзіцяці ў пясочніцы".

"Сустрэча Сяргея Лаўрова з Прэзідэнтам Беларусі не магла адбыцца, паколькі кіраўнік МЗС РФ меў дакладныя ўказанні па гэтым пытанні з боку прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева", — паведамілі ў Крамлі.

Сяргей Лаўроў увечары ў панядзелак прыбыў у Мінск для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегій МЗС Расіі і Беларусі.

24 лістапада 2010
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.11.2010
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:3978
 
Ключевые слова:
Союзное государство Информационная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме