https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія заўсёды будуць разам


Тое, што Беларусь і Расія будуць разам заўсёды, ужо абумоўлена. Такі пункт гледжання выказаў міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі, выступаючы перад удзельнікамі круглага стала "Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі: сучасны стан і перспектывы якаснай мадэрнізацыі".
На яго думку, найбольш актуальнае ва ўзаемаадносінах паміж Беларуссю і Расіяй пытанне "дзе мы і куды будзем далей рухацца?" Пры гэтым усе праблемы, якія існуюць паміж дзвюма дзяржавамі, маюць часовы характар, перакананы міністр.

"Няма бліжэй народаў на постсавецкай прасторы, чым беларусы і расіяне, — адзначыў Алег Праляскоўскі. — Таму вельмі складана каму-небудзь разарваць гэтыя адносіны, калі самі народы гэтага не хочуць".

"Што датычыцца памылак расійскіх калег і сродкаў масавай інфармацыі, то бог ім суддзя, — сказаў міністр. — У нейкай ступені няма ліха без дабра, і як чалавек, які нарадзіўся пад Масквой, я ведаю, як ацэньваецца паток негатыўнай інфармацыі самімі расіянамі".

Усё, што датычыцца брацкай Расіі, беларусам неабыякава, запэўніў кіраўнік міністэрства. Паводле яго ацэнак, Беларусь і Расія дасягнулі пэўных значных поспехаў у сферы саюзных сродкаў масавай інфармацыі. У прыватнасці, тэмы будаўніцтва Саюзнай дзяржавы сёння асвятляюць як друкаваныя выданні, так і радыёстанцыі і тэлеканалы.

Падводзячы вынікі гэтай пяцігодкі, міністр адзначыў, што ў Беларусі пабудавана сучасная незалежная дзяржава, якая ў адносінах з іншымі дзяржавамі прытрымліваецца прынцыпаў добрасуседства.

Дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Базанаў у сваю чаргу адзначыў, што тэма Саюзнай дзяржавы, можа, і не з`яўляецца сёння папулярнай тэмай навін, аднак у будаўніцтве Саюзнай дзяржавы за апошнія гады ўсё ж былі атрыманы пэўныя дасягненні.

Звязда
4 снежня 2010
 
Дата публикации:05.12.2010
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:3326
 
Ключевые слова:
Союзное государство Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме