https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беларускія ласункі - гэта брэнд". Удзельнікі "Марафону адзінства" наведалі кандытарскую фабрыку ў Бабруйску


Удзельнікі "Марафону адзінства", якія прыбылі ў Бабруйск, наведалі кандытарскую фабрыку "Чырвоны харчавік".
Экскурсія стала не толькі магчымасцю ўбачыць, як ствараюцца знакамітыя беларускія ласункі, але і пазнаёміцца з навінкамі вытворчасці.

Аб сучасных падыходах да вытворчасці, навінках і планах прадпрыемства расказала Настасся Хурсан, начальнік сектара па сувязях з грамадскасцю і СМІ. "Мы заўсёды аналізуем перавагі нашых спажыўцоў і стараемся адпавядаць іх чаканням. Цяпер запатрабаваны незвычайныя смакі. Напрыклад, нядаўна мы выпусцілі лімітаваную серыю зефіру са смакамі шампанскага і клубніц, латэ і салёнай карамелі. Гэтыя навагоднія ласункі ўжо атрымалі станоўчыя водгукі як ад спажыўцоў, так і ад блогераў".

Акрамя таго, фабрыка актыўна развівае імпартазамяшчальныя лінейкі. "Мы прапануем аналагі замежных брэндаў, якія не ўступаюць у якасці, а ў многім нават пераўзыходзяць. Гэта жавальны зефір, мармелад і дражэ. Напрыклад, нашы дражэ "Перапяліныя яйкі" сталі беларускай альтэрнатывай папулярным цукеркам. Прадукцыя вызначаецца меншай колькасцю цукру і выкарыстаннем натуральных інгрэдыентаў".

Фабрыка таксама займаецца выпускам прадукцыі з цукразаменнікамі. "Мы даўно пачалі развіваць лінейку для тых, хто аддае перавагу карысным ласункам. Ужо некалькі гадоў выпускаем зефір, халву і мармелад з заменнікамі цукру, якія запатрабаваны ў пэўнай катэгорыі спажыўцоў. Напрыклад, наша лінейка "NANOFit" адпавядае гэтым патрабаванням", - дадала Настасся Хурсан.

Госці прадпрыемства, сярод якіх былі артысты ансамбля песні, музыкі і танца "Белыя росы", высока ацанілі арганізацыю экскурсіі і якасць прадукцыі. "Беларускія ласункі - гэта брэнд. Мы вельмі рады, што трапілі на фабрыку "Чырвоны харчавік". Тут усё неверагодна смачна пахне і выглядае. Нам паказалі ўвесь працэс, пачынаючы з вытворчасці і заканчваючы ўпакоўкай. Асабліва прыемна бачыць шырокі асартымент якаснай айчыннай прадукцыі", - падзялілася салістка ансамбля Ганна Бурштын.

Дзяўчына адзначыла, што іх сям`я даўно аддае перавагу прадукцыі фабрыкі. "У нас у сям`і маленькае дзіця-алергік, таму мы заўсёды выбіраем прадукцыю "Чырвонага харчавіка". Яна абсалютна бяспечная. Для нас гэта важны паказчык даверу. Асабліва любім бананы ў шакаладзе і жэлацінавых мішак".

Кандытарская фабрыка "Чырвоны харчавік" на сённяшні дзень з`яўляецца лідарам у вытворчасці пасціла-мармеладных вырабаў у Беларусі і нястомна працуе над пастаянным паляпшэннем якасці і захаваннем традыцый. Кампанія даўно атрымала прызнанне за мяжой як вытворца і пастаўшчык якаснай і карыснай прадукцыі.

15 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.11.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Культура
Просмотров:86
 
Ключевые слова:
Кондитерская промышленность Бабруйск Красный Пищевик Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме