https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу да 1 студзеня 2025 года выйсці на серыйную вытворчасць электрамабіляў


Прэзідэнт Беларусі падчас наведвання СЗАТ "БЕЛДЖЫ" паставіў задачу да 1 студзеня 2025 года выйсці на серыйную вытворчасць электрамабіляў на базе аўтамабіля мадэлі Belgee X50.
На "БЕЛДЖЫ" Аляксандру Лукашэнку далажылі аб выніках работы Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрства прамысловасці ў частцы распрацоўкі і стварэння электрамабіля на базе платформы аўтамабіля "БЕЛДЖЫ", а таксама прадэманстравалі доследныя ўзоры.

Прэзідэнт зрабіў акцэнт на тэрмінах запуску вытворчасці айчыннага электрамабіля, падкрэсліўшы, што часу на разварушванне няма і трэба варушыцца, пакуль у свеце трэнд на такія машыны і попыт расце.

"Мінімум за колькі часу мы можам гэта зрабіць?" - спытаў кіраўнік дзяржавы. Выслухаўшы тлумачэнні адказных асоб, Прэзідэнт устанавіў тэрмін да пачатку наступнага года. "Ваша задача - да 1 студзеня 2025 года вы павінны ў асноўным усё гэта зрабіць", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Задача, пастаўленая кіраўніком дзяржавы, даволі напружаная, паколькі раней тэрміны для распрацоўкі і вытворчасці айчыннага электрамабіля былі вызначаны ў межах 2021-2025 гадоў.

"Задача няпростая. Было даручэнне Прэзідэнта распрацаваць і паставіць на вытворчасць у рамках 2021-2025 гадоў. Але сёння задача пастаўлена больш жорстка. І нам трэба да 1 студзеня 2025 года стварыць неабходныя тэхналагічныя магутнасці для вытворчасці тых кампанентаў, якія выкарыстоўваюцца ў электрамабілях, - растлумачыў журналістам віцэ-прэм`ер Пётр Пархомчык. - І з наступнага года падысці ўжо да серыйнай вытворчасці электрамабіля".

За гэты год спецыялістам трэба будзе маштабіраваць вытворчасць кампанентаў для айчыннага электрамабіля, асвоіўшы пэўныя кампетэнцыі, якіх цяпер няма. Напрыклад, па вытворчасці шасцерань для высакаскорасных рэдуктараў. "Мы можам вырабляць шасцерні для БЕЛАЗаў, МАЗаў, грузавой тэхнікі, але не можам вырабляць шасцерні для легкавога транспарту", - сказаў віцэ-прэм`ер.

Паводле яго слоў, да канца бягучага года трэба стварыць такія магутнасці па вытворчасці кампанентаў, выпусціць доследна-прамысловую партыю электрамабіляў і завяршыць усе працэсы, звязаныя з іх сертыфікацыяй. "Гэта значыць пацвердзіць тыя канструктарскія рашэнні, якія задэклараваны ў гэтым аўтамабілі. Гэту работу будзем выконваць у бягучым годзе", - удакладніў Пётр Пархомчык.

У вытворчасці электрамабіля плануецца задзейнічаць беларускія прадпрыемствы, у тым ліку завод "Вымяральнік" і ААТ "Інтэграл", а таксама вытворчасць электрарухавікоў ААТ "Магілёўліфтмаш" (цяпер тут робяць цягавыя рухавікі для пасажырскага і грузавога транспарту).

Базавацца электрамабіль будзе на кузаве першага беларускага аўтамабіля Belgee X50. Тут жа, на прадпрыемстве "БЕЛДЖЫ" плануецца выконваць зварачныя работы, фарбоўку і іншыя аперацыі, якія ўжо асвоены ў вытворчасці звычайнага легкавога аўтамабіля. Гэта дазволіць мінімізаваць затраты.

Месца для даўкамплектавання электрамабіля яшчэ трэба вызначыць. "Я сёння не магу дакладна сказаць, дзе мы гэта будзем рабіць, але першыя доследныя ўзоры збяруць на гэтым прадпрыемстве (на "БЕЛДЖЫ".). Мы завершым усе пытанні, звязаныя з выпрабаваннямі, і створым яшчэ адну кропку, дзе у далейшым будзе вырабляцца электрамабіль", - растлумачыў Пётр Пархомчык.

Наконт самага актуальнага для большасці людзей пытання - аб кошце будучага электрамабіля - віцэ-прэм`ер сказаў, што будуць імкнуцца да канкурэнтнай цаны.

"Мы ставім перад сабой мэту, што трэба стварыць тыя тэхналогіі, якія дадуць магчымасць нам атрымаць канкурэнтную цану", - адзначыў ён. Для арыенціра можна браць кошт айчыннай Belgee Х50, паколькі электрамабіль будзе на базе гэтай мадэлі, але канчатковы кошт будзе вызначаны пазней, калі стане вядомы кошт батарэі і іншых камплектуючых.

19 студзеня 2024, Барысаўскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.01.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:140
 
Ключевые слова:
Электромобиль Белджи Автопром
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме