План нацыянальных выстаў (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой на 2017 год зацверджаны пастановай Савета міністраў ад 18 лістапада № 935.
У студзені—лютым будзе прэзентаваная нацыянальная экспазіцыя на 42-й міжнароднай выставе аховы здароўя Arab Health ў Дубаі (ААЭ). Таксама ў лютым Беларусь возьме ўдзел у міжнароднай спецыялізаванай выставе-форуме ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый Transfiere ў Малазе (Іспанія).

У чэрвені—верасні нацыянальная экспазіцыя Беларусі будзе арганізаваная на міжнароднай спецыялізаванай выставе "Экспа-2017" у Астане (Казахстан), на 17-й кітайскай міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і імпарту прадуктаў харчавання ў Гуанчжоў IFE 2017 і на міжнароднай выставе-канферэнцыі ў галіне высокіх тэхналогій eMerge Americas у Маямі (ЗША).
Айчынныя экспазіцыі таксама будуць разгорнутыя на плошчах міжнародных выстаў у такіх гарадах, як Гавана (Куба), Алжыр (Алжыр), Мапуту (Мазамбік), Нітра (Славакія), Санкт-Пецярбург і Уладзівасток (Расія).
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 22 лістапада 2016
Мінск, 22 лістапада 2016