https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь мае намер больш актыўна заваёўваць рынкі збыту халяльнай прадукцыі


Пра гэта паведаміў 14 красавіка міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.
У гэтым годзе Беларусь пашырае сваю прысутнасць на рынках Пакістана, В`етнама, ЗША, краін Блізкага Усходу і Сярэдняй Азіі. У канцы мая экспазіцыя краіны будзе прадстаўлена на маштабнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Іране - гэты рынак таксама перспектыўны для Беларусі.

"Геаграфія шырокая, і мы будзем працаваць на гэтых рынках. Месца для нашай прадукцыі ёсць - неабходна прабівацца, больш смела заходзіць на гэтыя рынкі, яны ўяўляюць вялікую цікавасць для нас", - дадаў Леанід Заяц.

Міністр таксама закрануў тэму ўступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Паводле яго слоў, гэта адкрые шырокія магчымасці для пастаўкі беларускай прадукцыі на новыя рынкі.

Паводле слоў Леаніда Зайца, сертыфікацыю на выраб халяльнай прадукцыі ў Беларусі прайшлі чатыры мясакамбінаты, некалькі прадпрыемстваў малочнай галіны і птушкафабрыкі.

14 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.04.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:874
 
Ключевые слова:
Халал Сертификация Экспорт ВТО Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме