https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дадатнае сальда знешняга гандлю Беларусі за студзень перасягнула $111 млн


Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка.
Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі за студзень 2016 года склала $111,2 млн і зменшылася больш як у 4 разы ў параўнанні са студзенем мінулага года.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за першы месяц бягучага года склаўся на ўзроўні $3 млрд 841,2 млн, што на 12,6 працэнта менш, чым за студзень мінулага. У тым ліку экспарт склаў $1 млрд 976,2 млн (зніжэнне на 18,5 працэнта), імпарт - $1 млрд 865 млн (зніжэнне на 5,2 працэнта).

Сальда знешняга гандлю таварамі склалася дадатнае на ўзроўні $6,4 млн. Знешнегандлёвы абарот тавараў скараціўся на 15,3 працэнта да $3 млрд 116 млн. Экспарт тавараў знізіўся на 21,2 працэнта да $1 млрд 561,2 млн, імпарт - на 8,3 працэнта да $1 млрд 554,8 млн.

Сальда знешняга гандлю паслугамі за студзень 2016 года таксама склалася дадатнае на ўзроўні $104,8 млн. Знешнегандлёвы абарот паслуг у студзені бягучага года адзначаны на ўзроўні $725,2 млн (101,3 працэнта да ўзроўню студзеня 2015-га). Экспарт паслуг склаў $415 млн (93,4 працэнта), імпарт - $310,2 млн (114,3 працэнта).

11 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.03.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:820
 
Ключевые слова:
Товарооборот Экспорт Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме