https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Зімбабвэ гатовы аказваць дзяржпадтрымку сумесным эканамічным праектам з Беларуссю


Беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы з прэзідэнтам Зімбабвэ Робертам Мугабэ і шэрагам міністраў.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства па выніках паездкі ў Зімбабвэ беларускай дэлегацыі, у склад якой увайшоў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ПАР і Зімбабвэ (па сумяшчальніцтве) Андрэй Молчан.

"Бакі абмеркавалі развіццё палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Зімбабвэ, а таксама разгледзелі канкрэтныя эканамічныя ініцыятывы беларускага боку", - праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.

"Кіраўніцтва Зімбабвэ выказала зацікаўленасць у развіцці ўсебаковага партнёрства з Беларуссю, а таксама гатоўнасць аказваць дзяржаўную падтрымку сумесным эканамічным праектам", - адзначылі ў МЗС.

Акрамя таго, беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю кар`ернай тэхнікі вытворчасці ААТ "БелАЗ" на вугальным кар`еры "Хванге" (усяго было пастаўлена ў Зімбабвэ 17 адзінак тэхнікі на суму больш як $12 млн). У склад дэлегацыі ўвайшлі старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас, генеральны дырэктар БелАЗ Пётр Пархомчык і іншыя прадстаўнікі беларускіх дзелавых колаў.

23 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.06.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:992
 
Ключевые слова:
Зимбабве ЮАР Товарооброт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме