https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МАЗ у 2015 годзе плануе пачаць прамвытворчасць новай мадыфікацыі газавых аўтобусаў


Аб гэтым паведамілі на Мінскім аўтамабільным заводзе.
МАЗ у 2015 годзе плануе пачаць прамысловую вытворчасць новай мадыфікацыі газавых аўтобусаў, прадстаўленай на VIII Міжнародным аўтатранспартным фестывалі "Свет аўтобусаў" у Каломне (Расія). 

"Гарадскі газавы аўтобус вялікага класа МАЗ 103965, газавы сабрат популярнай маделі МАЗ 103, прыцягнуў да сябе асаблівую ўвагу на выстаўцы. Гэты ўзор быў выраблены ў пачатку мая спецыяльна для выстаўкі і прызнаны на ёй лепшым гарадскім аўтобусам у аднайменнай намінацыі", - падкрэслілі спецыялісты. Наступным этапам стане тэсціраванне і сертыфікацыя новай мадыфікацыі газавага аўтобуса. "Прыкладна праз паўгода можа пачацца яго прамысловая вытворчасць", - адзначылі на прадпрыемстве.

Прадстаўлены ў Расіі аўтобус аснашчаны рухавіком Mercedes пятага экалагічнага стандарту і аўтаматычнай каробкай пераключэння перадач.

Удзельнікамі VIII Міжнароднага аўтатранспартнага фестывалю ў гэтым годзе сталі больш за 120 кампаній з 19 краін свету, якія выставілі ў экспазіцыі ў агульнай колькасці 80 аўтобусаў. Афіцыйны дылер Мінскага аўтамабільнага завода ў Расіі прывёз у Каломну тры ўзоры пасажырскай тэхнікі.

Мінскі аўтамабільны завод створаны ў 1944 годзе. У 2009 годзе пераўтвораны ў ААТ "МАЗ", з 2012-га ААТ "МАЗ" стала кіруючай кампаніяй холдынга "БелаўтаМАЗ". У склад холдынга ўваходзяць 10 прадпрыемстваў, на якіх працуюць амаль 30 тыс. чалавек.

Холдынг вырабляе седлавыя цягачы, бартавыя, сярэднетанажныя аўтамабілі, самазвалы, лесавозы, сартыментавозы, аўтамабілі павышанай праходнасці, аўтамабілі-шасі пад камплектацыю разнастайнага спецабсталявання і ўстановак. МАЗ выпускае больш за 500 мадэлей і мадыфікацый грузавых аўтамабіляў і каля 20 мадэлей пасажырскай тэхнікі. Першая дэманстрацыя аўтобуса вытворчасці МАЗ на газу адбылася ў верасні 2013 года на міжнароднай выстаўцы "Камтранс-2013" у Маскве. З таго часу мадэлі прайшлі сертыфікацыю і запушчаны ў серыйную вытворчасць.

18 мая 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.05.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1152
 
Ключевые слова:
МАЗ Автобус Газовый двигатель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме