https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі за студзень-верасень выраблена 112 найменняў новых лекавых сродкаў


Аб гэтым паведаміў 14 кастрычніка намеснік дырэктара - начальнік упраўлення эканомікі і маркетынгу дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя Віктар Шэін.
У Беларусі за студзень-верасень бягучага года асвоена 112 лекавых сродкаў, якія раней не вырабляліся на тэрыторыі краіны.

За 2011-2014 гады распрацавана і выведзена на рынак 446 найменняў лекавых сродкаў беларускай вытворчасці - як генерыкаў, так і арыгінальных. У 2015 годзе плануецца, што гэта лічба будзе складаць не менш як 140 прэпаратаў.

"За 9 месяцаў мы ўжо асвоілі 112 найменняў лекавых сродкаў. Па большай частцы гэта генерычныя лекавыя прэпараты", - сказаў Віктар Шэін.

Паводле яго слоў, у першую чаргу ідзе асваенне тых лякарстваў, якія займаюць вялікую долю імпарту ($1-2 млн па адным найменні), а таксама востра запатрабаваны ў практыцы аказання медыцынскай дапамогі ў стацыянарах. Усяго ў Беларусі на гэты момант зарэгістравана каля 5 тыс. лякарстваў, 1,5 тыс. з якіх беларускай вытворчасці. 82 найменні ўяўляюць сабой арыгінальныя айчынныя лекавыя сродкі.

Уся астатняя наменклатура - гэта генерычныя лякарствы, якія па сваім саставе і эфектыўнасці нічым не ўступаюць імпартным аналагам. Пры гэтым асобныя прэпараты ў 2-4 разы таннейшыя за імпартныя аналагі. Больш за 70 працэнтаў прадукцыі, што адпускаецца на ўнутраны рынак, мае дыяпазон цэнавага прапанавання да $1.

14 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.10.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1168
 
Ключевые слова:
Фармацевтика Лекарственные средства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме