https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка занепакоены сітуацыяй на прадпрыемствах Міністэрства прамысловасці


Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 6 сакавіка падчас справаздачы міністра прамысловасці аб сітуацыі ў галіне, наяўных праблемах і шляхах іх вырашэння, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Лукашэнка адзначыў, што з усіх галін, у якіх склалася неспрыяльная сітуацыя, яго больш за ўсё трывожыць Мінпрам. Прадпрыемствы гэтага ведамства, паводле слоў прэзідэнта, займаюць пятую частку усёй прамысловай вытворчасці Беларусі, больш за палову прадукцыі накіроўваецца на экспарт. "Пры гэтым апошнім часам гэтыя прадпрыемствы сур`ёзна адстаюць і цягнуць уніз усю беларускую эканоміку", — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. 

Ён нагадаў, што на нарадзе па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця адбылася прынцыповая гутарка аб сучасных тэндэнцыях развіцця эканомікі. "Мы дамаўляліся, што ўсякага роду кабінетную цяганіну, залішнія ўзгадненні мы выключым, будзем прымаць неабходныя рашэнні і забяспечваць іх выкананне", — сказаў Лукашэнка. Тады ж была дасягнута дамоўленасць, што міністр прамысловасці і іншыя члены ўрада, адказныя за гэтую сферу, у ліку першых паведамяць аб тым, як вырашаюцца пытанні, выконваюцца даручэнні. 

Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб праблемах у галіне, аб тым, якія захады робяцца для таго, каб выйсці на нармальную працу. "Яшчэ раз хачу падкрэсліць: сёлета я не патрабую ад урада, каб быў забяспечаны прарыў, быў дзікі прырост прадукцыі. Проста, зразумела было сказана: не пагоршыць сітуацыю. Тым не менш па выніках студзеня яна не палепшылася", — канстатаваў Лукашэнка. 

Сітуацыя ў прамысловасці абмяркоўвалася з удзелам дырэктараў найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі. Кіраўніка дзяржавы цікавіла, як яны збіраюцца працаваць, што канкрэтна робіцца на месцах для забеспячэння нармальнай працы і, самае галоўнае, якое становішча ў працоўных калектывах. "Развагі пра тое, як цяжка і што вы будзеце рабіць паслязаўтра, тут абсалютна не патрэбныя. Мне патрэбен пэўны вынік", — падкрэсліў Лукашэнка. 

Прэзідэнт заклікаў дырэктараў "аперыраваць канкрэтнымі вынікамі за пэўны перыяд: якое было заданне па вытворчасці і наколькі яно выканальнае, куды прададзена прадукцыя і колькі паступіла грошай". Пры гэтым кіраўнік дзяржавы чарговы раз папярэдзіў пра недапушчальнасць нарошчвання дэбіторскай завінавачанасці. 

Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы, па выніках нарады "дадзены пэўныя даручэнні па паляпшэнні механізмаў рэалізацыі прадукцыі беларускай вытворчасці, дыверсіфікацыі экспарту, скарачэнні складскіх запасаў, павышэнні якасці айчынных тавараў".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 сакавіка 2015
 
Дата публикации:06.03.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1601
 
Ключевые слова:
Складские запасы Экспорт Промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме