https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі створаны міжведамасны савет па знешнегандлёвай палітыцы


Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 524 ад 22 чэрвеня 2015 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Міжведамасны савет па знешнегандлёвай палітыцы створаны для выпрацоўкі прапаноў аб каардынацыі і ўдасканальванні знешнегандлёвай палітыкі дзяржавы і пры неабходнасці ўнясення іх ва ўрад Беларусі", — гаворыцца ў дакуменце. 

Асноўнымі задачамі міжведамаснага савета з`яўляюцца: падрыхтоўка прапаноў, рэкамендацый, правядзенне кансультацый па фарміраванні канцэпцыі і стратэгіі развіцця экспартнага патэнцыялу Беларусі; арганізацыя правядзення экспертнай ацэнкі айчыннага вопыту ў галіне развіцця экспартнай дзейнасці і выпрацоўка прапаноў аб распаўсюджванні яго эфектыўных мадэлей у экспартныя галіны краіны; правядзенне аналізу па вызначэнні рэзерваў нарошчвання экспарту з улікам укаранення ў вытворчасць перадавых навуковых распрацовак; фарміраванне прапаноў аб абароне ўнутранага рынку, уключаючы меры тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання; распрацоўка прапаноў аб удасканальванні сістэмы дзяржаўнай падтрымкі і стымулявання развіцця экспарту прадукцыі і паслуг беларускіх юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і іншыя. 

Узначаліў савет першы намеснік прэм`ер-міністра Васіль Мацюшэўскі, яго намеснікамі прызначаны намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур`янаў і намеснік міністра эканомікі Антон Кудасаў. Сакратаром стаў другі сакратар аддзела садзеяння экспарту ўпраўлення забеспячэння знешнеэканамічнай дзейнасці дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Гіль. У склад таксама ўвайшлі прадстаўнікі Мінгарвыканкама, Інстытута эканомікі НАН Беларусі, міністэрстваў энергетыкі, фінансаў, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, транспарту і камунікацый, БелГПП, Дзяржстандарта, Нацбанка, ДМК, канцэрнаў "Белнафтахім", "Беллегпрам", бізнес-саюзаў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:26.06.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1330
 
Ключевые слова:
Внешнеторговая политика Экспорт Межведомственный совет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме