Дыпламатычным прадстаўніцтвам Беларусі за мяжой даручана актывізаваць работу па ліквідацыі мытных і адміністрацыйных бар`ераў на шляху беларускага экспарту, забеспячэнні недыскрымінацыйных гандлёвых рэжымаў доступу беларускай прадукцыі на традыцыйныя і перспектыўныя рынкі.
Кіраўнік урада ўказаў на прынцыповае значэнне экспарту для забеспячэння здаровага эканамічнага росту Беларусі, захавання золатавалютных рэзерваў і далейшага правядзення сацыяльна арыентаванай палітыкі. Назваўшы кіраўнікоў беларускіх дыпмісій часткай "пашыранага ўрада", прэм`ер асабліва адзначыў іх ролю ў вырашэнні пастаўленых перад краінай задач.
Асобная ўвага была ўдзелена сёння пытанням эфектыўнай работы тавараправоднай сеткі і зборачных вытворчасцей за мяжой, цэнавай палітыцы экспарцёраў.
Сваю ацэнку сітуацыі на знешніх рынках даў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Адзначаючы наяўнасць пэўных перадумоў для выхаду на прагнозныя паказчыкі па выніках года, ён заклікаў максімальна эфектыўна выкарыстоўваць існуючыя дамоўленасці і напрацоўкі з усімі краінамі, звярнуўшы асаблівую ўвагу на тыя, у якіх праграма сумесных дзеянняў была выпрацавана на вышэйшым і высокім узроўнях - Кітай, Індыя, Пакістан, Ірак і інш.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што ў работу па пашырэнні экспарту ўключаны ўсе члены ўрада, істотна актывізавана дзейнасць міжурадавых камісій і іх беларускіх частак. Уладзімір Макей падкрэсліў, што сёння інструменты эканамічнай дыпламатыі выходзяць на першы план у дзейнасці МЗС і загранустаноў, і паставіў задачу дадаткова задзейнічаць рэсурс асацыяцый дзелавога супрацоўніцтва, ганаровых консулаў, беларускай дыяспары.
У ходзе сустрэчы выступілі паслы Беларусі ў Расіі, Казахстане, Туркменістане, Турцыі, ПАР, Латвіі, Японіі, Узбекістане, Венесуэле. У рэжыме прамога дыялогу з удзелам кіраўніка ўрада праблемныя пытанні і прапановы па нарошчванні экспарту былі абмеркаваны з кіраўніцтвам вядучых прадпрыемстваў, такіх як МАЗ, МТЗ, БелАЗ, "Белшына", а таксама шэрага міністэрстваў і канцэрнаў.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел першы намеснік прэм`ер-міністра Васіль Мацюшэўскі, віцэ-прэм`еры Анатоль Калінін і Наталля Качанава, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, Нацыянальнага сходу, кіраўнікі шэрага рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, беларускіх галіновых міністэрстваў, канцэрнаў і прадпрыемстваў.
16 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
16 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА