https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У 2015 годзе "Мілавіца" плануе адкрыць два фірменныя магазіны ў Тэгеране


Як паведамілі ў канцэрне "Беллегпрам", такі вынік праграмы прасоўвання беларускай маркі, падпісанай паміж прадпрыемствам і шматпрофільнай іранскай кампаніяй Paidar Sazane Paytakht.
Іранскі бок закупіў прадукцыю "Мілавіцы" на 200 млн. еўра. 

Першы магазін з`явіцца ўжо ў канцы мая ў самым сучасным і найбольш наведвальным гандлёвым цэнтры SAM center. Для арганізацыйнай падтрымкі адкрыцця гандлёвага аб`екта запланаваны візіт прадстаўніка кампаніі "Мілавіца" ў Іран. 

Партнёрамі ўзгоднена таксама праграма продажу і адкрыцця магазінаў на 2016—2017 гады (мяркуецца, што да канца 2017 года ў Іране з`явіцца 10 фірменных магазінаў Milavitsa). 

Падпісанню мемарандума папярэднічаў шэраг сустрэч з удзелам прадстаўнікоў Беларусі і Ірана. "З пачатку красавіка пачаліся актыўныя кантакты "Мілавіцы", якая неаднаразова прымала ў сябе бізнесменаў з Ірана, праводзіла сустрэчы з калегамі, занятымі дызайнам бялізны і дызайнам інтэр`ера гандлёвых плошчаў. З улікам пажаданняў партнёраў былі адабраны мадэлі, якія могуць быць найбольш запатрабаваны ў азіяцкай краіне", — паведамляе "Беллегпрам". 

Акрамя таго, іранскія прадстаўнікі выбралі для супрацоўніцтва ААТ "Камінтэрн".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 мая 2015
 
Дата публикации:18.05.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1220
 
Ключевые слова:
Беллегпром Милавица Коминтерн Иран
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме