https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За 6 гадоў вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі павялічана амаль у два разы


Пра гэта заявіў першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Юрый Чабатар.
«За апошнія 6 гадоў вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі ў рэспубліцы павялічана амаль у два разы. Сёння ў гэтай працы ўдзельнічае больш за 2500 арганізацый, прычым больш за траціну з іх — малы і сярэдні бізнес», — адзначыў Юрый Чабатар.

Паводле яго, на гэты год урадам пастаўлены шэраг задач. У прыватнасці, павышэнне ўзроўню лакалізацыі беларускай прадукцыі, стварэнне новых вытворчасцяў па паглыбленай перапрацоўцы мясцовых сыравінных рэсурсаў, уцягванне ў вытворчую кааперацыю малога і сярэдняга бізнесу, выбудоўванне эфектыўнага ўзаемадзеяння з Расіяй, рэалізацыя нацыянальных імпартазамяшчальных праектаў, а таксама вызначэнне кропак стратэгічнага партнёрства з Кітаем.

«Рэалізацыя гэтых і іншых мерапрыемстваў дасць магчымасць не толькі замясціць імпарт, але і ўмацуе тэхналагічную бяспеку нашай дзяржавы», — канстатаваў першы намеснік кіраўніка Мінэканомікі.

Звязда, 9 траўня 2023
 
Дата публикации:09.05.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:274
 
Ключевые слова:
Импортозамещение Кооперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме