https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прынятыя меры па навядзенні парадку ў мяса-малочнай галіне далі магчымасць устараніць неабгрунтаваных пасрэднікаў з гэтага рынку і павялічыць загрузку дзяржаўных прадпрыемстваў


Аб гэтым паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Пасрэднікі адхілены ад экспарту мяса-малочнай прадукцыі

«У мінулым годзе камітэтам прыняты шэраг кардынальных мер у рамках выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку на ўнутраным рынку рэспублікі па рэалізацыі мяса-малочнай прадукцыі, устараненні пасрэдніцкіх схем пры рэалізацыі названай прадукцыі на экспарт, максімальнай загрузцы перапрацоўчых прадпрыемстваў рэспублікі», — адзначыў Васіль Герасімаў.

Па ініцыятыве КДК прынята пастанова Савета Міністраў ад 9 чэрвеня 2022 года нумар 379 «Аб цэнах на асобныя віды тавараў пры рэалізацыі па знешнегандлёвых дагаворах», якая прадугледжвае ўсталяванне абавязковых для ўсіх экспарцёраў гранічных мінімальных цэн на асобныя віды мяса-малочнай прадукцыі, што не дазволіла экспартаваць названую прадукцыю па нізкіх цэнах.

Таксама па прапанове камітэта Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча ў чэрвені 2022 года забаронена выдача пасрэднікам экспартных ветэрынарных дакументаў на мясную і малочную прадукцыю. Мясакамбінатам і райпо забаронены продаж неперапрацаванай мясной сыравіны (тушы, паўтушы і чвэрткі).

«Не абышлося і без жорсткіх мер рэагавання. Узбуджана 32 крымінальныя справы ў дачыненні да 70 службовых асоб псеўдамясакамбінатаў, — падкрэсліў Васіль Герасімаў. — За грубейшыя парушэнні ветэрынарна-санітарнага заканадаўства з Рэестра вытворчых аб’ектаў, на якіх ажыццяўляецца дзейнасць па атрыманні, перапрацоўцы (апрацоўцы) неперапрацаванай харчовай сыравіны жывёльнага паходжання, выключана больш за 50 псеўдавытворцаў. Гэта работа прадаўжаецца».

Прынятыя меры далі магчымасць павялічыць паступленне жывёлы, у першую чаргу буйной рагатай жывёлы, на мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы рэспублікі. Таксама адзначаецца дадатная дынаміка росту фінансавых паказчыкаў прадпрыемстваў мяса-малочнай галіны. Забяспечана павелічэнне вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю.

Звязда, 20 сакавіка 2023
 
Дата публикации:20.03.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:412
 
Ключевые слова:
Мясо-молочная промышленность Торговля Посредники Ценоообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме