https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь у студзені — лістападзе 2022 года знізіла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2021-га на 5,1% да $42,409 млрд


Пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка.
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў $ 80,153 млрд, што на 6,2% менш, чым за студзень — лістапад 2021 года. Сальда склалася станоўчае — на ўзроўні $4,665 млрд (у студзені — лістападзе 2021-га сальда таксама было станоўчым — $4,002 млрд).

Знешнегандлёвы абарот тавараў знізіўся на 5,2% да $67,312 млрд.экспарт тавараў знізіўся на 3,8% да $34,108 млрд, імпарт — на 6,7% да $33,204 млрд. Сальда склалася станоўчае — у памеры $903,3 млн (у студзені — лістападзе 2021 года яно было адмоўным і складала $125,3 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг знізіўся на 10,8% да $12,841 млрд.экспарт паслуг знізіўся на 10,4% да $8,301 млрд, імпарт знізіўся на 11,6% да $4,539 млрд. сальда знешняга гандлю паслугамі склалася станоўчае — у памеры $3,762 млрд (у студзені — лістападзе 2021 года дадатнае сальда складала $4,127 млрд).

Звязда, 10 студзеня 2023
 
Дата публикации:10.01.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:680
 
Ключевые слова:
Торговый баланс Экспорт услуг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме