«Яна з’яўляецца не проста чарговым, ужо стаўшым традыцыйным і вядомым міжнародным выставачным форумам, але і своеасаблівым вынікам дваццацігадовага дынамічнага развіцця айчыннага ваенпрама», — адзначылі ў Дзяржкамваенпраме.
Галоўнымі мэтамі форуму арганізатары назвалі шырокае прадстаўленне прадукцыі беларускай абароннай прамысловасці, знаёмства з новымі распрацоўкамі ў галіне высокіх тэхналогій, дэманстрацыю магчымасцей прадпрыемстваў, якія займаюцца мадэрнізацыяй і рамонтам баявой тэхнікі.
Звязда, 16 снежня 2022