https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Даклінічнае выпрабаванне беларускай вакцыны ад COVID-19 пачнуць з 1 снежня


Аб гэтым паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
Паводле слоў губернатара, работа па вытворчасці вакцыны супраць COVID-19 ідзе паспяхова, пад Віцебскам цяпер фармуецца вытворчы ўчастак.

"1 снежня плануем пачаць перадклінічнае выпрабаванне атрыманай нашай вакцыны. Вакцына будзе не вектарная. Яна будзе створана па класічнай тэхналогіі, таму будзе больш лёгкай для ўспрымання арганізмам", - расказаў Аляксандр Субоцін.

На прадпрыемстве "БелВітуніфарм" ужо будуецца новы завод для вытворчасці гэтай вакцыны па поўным цыкле, дадаў старшыня Віцебскага аблвыканкама. "Завод з`яўляецца ўніверсальным, на ім можна вырабляць не толькі антыкавідныя вакцыны", - растлумачыў ён.

29 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.08.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:931
 
Ключевые слова:
Коронавирус Лечение в Беларуси Здравоохранение Вакцинация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме