https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Агракамбінат "Дзяржынскі" разлічвае выйсці на выручку ў памеры Br1 млрд да 2027 года


Такія планы агучыў у размове з кіраўніком дзяржавы генеральны дырэктар агракамбіната Уладзімір Лук`янаў.
"У бліжэйшай перспектыве кампанія павінна выйсці на мільярд рублёў", - сказаў Уладзімір Лук`янаў.

На агракамбінаце разлічваюць да 2025 года наладзіць штогадовую вытворчасць 110 тыс. т мяса птушкі куранят-бройлераў, 6 тыс. т мяса індычкі, 91 млн яек.

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання аб`ектаў агракамбіната "Дзяржынскі" ў Крупскім раёне азнаёміўся з вытворчымі магчымасцямі прадпрыемства і перспектывамі яго развіцця. Прэзідэнту паказалі новае аддзяленне па адкорме куранят-бройлераў, мясаперапрацоўчы цэх вытворчай пляцоўкі побач з вёскай Дворышча.

"На рынку попыт на птушку ёсць? Павялічвацца будзе?" - удакладніў Прэзідэнт.

Паводле слоў Уладзіміра Лук`янава, праблем з попытам на прадукцыю няма як унутры краіны, так і за мяжой. Наадварот, ён нават расце. Калі праблем са збытам няма, трэба павышаць рэнтабельнасць продажаў, а для гэтага неабходна пашыраць вытворчасць, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Калі гэта трэба, ты скажы. На самых выгадных умовах. Калі ты вока куды-небудзь паложыш, мы імгненна прымем рашэнне", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

2 верасня 2022, Крупскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.09.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:996
 
Ключевые слова:
Птицеводство Продовольственная безопасность Агрокомбинат "Дзержинский"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме