https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Гомсельмаш» за апошнія гады знізіў імпартаёмістасць прадукцыі да 7 працэнтаў


«Гомсельмаш» за апошнія некалькі гадоў знізіў імпартаёмістасць вытворчасці прадукцыі ў залежнасці ад мадэлей да 7 працэнтаў. Такую лічбу агучыў 2 чэрвеня генеральны дырэктар ААТ «Гомсельмаш» Аляксандр Новікаў на нарадзе «Вытворчая кааперацыя і імпартазамяшчэнне — новыя магчымасці для бізнесу», якая прайшла ў Гомелі.
«Гомсельмаш» ужо шмат гадоў працуе па тэматыцы імпартазамяшчэння, звярнуў увагу кіраўнік. «За апошнія 10 гадоў практычна 94 працэнты (пазіцый.) мы імпартазамясцілі і вырабляем ільвіную долю на прадпрыемствах Беларусі і частку — на прадпрыемствах Расіі. Даволі вялікую колькасць складаных навукова-тэхнічных і навукаёмістых вырабаў мы ствараем самастойна», — падкрэсліў гендырэктар.

Паводле яго слоў, за 10 гадоў у холдынгу «Гомсельмаш» і ў іншых кампаніях асвоілі 900 пазіцый, якія неабходны для вытворчага працэсу гомельскага прадпрыемства. «На сёння на канвеер холдынга „Гомсельмаш“ па Беларусі працуюць больш за 350 прадпрыемстваў і звыш 30 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, якія вырабляюць камплектуючыя (больш за 250 пазіцый) па аўтсорсінгу», — удакладніў кіраўнік.

«Імпартаёмістасць без уліку Расійскай Федэрацыі складае ў залежнасці ад мадэлей машын да 7 працэнтаў. Не так даўно ўзровень імпартаёмістасці складаў да 15 працэнтаў», — сказаў Аляксандр Новікаў.

У гутарцы з журналістамі гендырэктар адзначыў, што засталіся імпартаёмістыя даволі складаныя навукова-тэхнічныя рэчы. «Безумоўна, мы над імі працуем. Працуем і па кааперацыі з профільнымі прадпрыемствамі, якія вырабляюць такую наменклатуру. Думаю, што на працягу некалькіх гадоў мы цалкам пяройдзем на ўласную вытворчасць», — удакладніў ён.

Гендырэктар дадаў, што на прадпрыемстве праводзяць практычныя канферэнцыі і семінары па імпартазамяшчэнні. На іх запрашаюць і пастаянных партнёраў, якія пастаўляюць прадукцыю на канвеер, і іншыя кампаніі, якія могуць зацікавіцца вырабам неабходнай «Гомсельмашу» прадукцыі.

На сённяшняй нарадзе ў абмеркаванне тэмы ўключыліся прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, Міністэрства транспарту і камунікацый, Банка развіцця і рэгіянальных аддзяленняў банкаў вобласці, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, мясцовых органаў улады, бізнесу Гомельскай вобласці.

Звязда, 2 чэрвеня 2022
 
Дата публикации:02.06.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:973
 
Ключевые слова:
Импортозамещение Гомсельмаш Сельское хозяйство Техника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме