https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Якія аналагі папулярных замежных прысмакаў у хуткім часе з’явяцца ў магазінах краіны?


Аналагі папулярных замежных прысмакаў у хуткім часе з’явяцца у беларускіх магазінах. Аб гэтым заявіў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў у эфіры тэлеканала СТБ.
Алег Жыдкоў падкрэсліў, што сёння канцэрн «Белдзяржхарчпрам» асноўнай задачай перад прадпрыемствамі краіны ставіць нарошчванне аб’ёму выпуску імпартазамяшчальнага асартыменту. Тут максімальная доля і найбольшая ўдзельная вага прыпадае на прадукцыю кандытарскага асартыменту.

«Гэта значыць фактычна сёння нашы прадпрыемствы асвойваюць новыя віды прадукцыі, у тым ліку розныя віды шакаладаў, выпуск жавальных мармеладаў, вітамінізаваных цукерак, фруктовых мармеладаў — тых пазіцый, якія да нас традыцыйна паступалі з Заходняй Еўропы», – сказаў кіраўнік ведамства.

Таму сёння з гэтай мэтай распрацаваны шэраг новых рэцэптур, што дазваляе палепшыць смакавыя ўласцівасці выпусканага прадукту і выпускаць аналагі некаторых прадуктаў, якія раней у Беларусі не вырабляліся.

«1 красавіка мы запусцілі новае прадпрыемства, якое знаходзіцца ў Слаўгарадзе – лінію, якая дазволіць выпускаць да 3,5 тысячы тон прадукцыі штогод, асартыменту жэлейнай накіраванасці, фактычна ўсё тое, што прадстаўлена на паліцах пад гандлёвай назвай Haribo», – распавёў Алег Жыдкоў.

Звязда, 5 чэрвеня 2022
 
Дата публикации:05.06.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:993
 
Ключевые слова:
Импортозамещение Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме