https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь узяла курс на пабудову інавацыйнай нацыянальнай эканомікі


Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на стратэгічнай сесіі выстаўкі "ІНАПРАМ"
"За мінулыя гады "ІНАПРАМ" ператварыўся ў маштабную пляцоўку для дэманстрацыі перадавых тэхналогій у галіне навукова-тэхнічных распрацовак. І з кожным годам цікавасць да ўдзелу ў мерапрыемствах выстаўкі толькі ўзрастае. Гэта заканамерны вынік таго, што ва ўмовах глабальнай нестабільнасці і эканамічных войнаў усё большая колькасць краін выразна ўсведамляе важнасць узаемапаважлівага партнёрства ў сферы забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту. Беларусь, як і Расія, сутыкнуўшыся з вельмі моцным санкцыйным націскам, узяла выразны курс на пабудову інавацыйнай нацыянальнай эканомікі. Мы робім акцэнт на рэалізацыі комплексных праектаў, якія прадугледжваюць арганізацыю вытворчасцей з высокім эканамічным патэнцыялам, стварэнне і развіццё новых навуковых і інжынерных школ у галіне высокіх тэхналогій", - сказаў Раман Галоўчанка.

У мэтах дасягнення эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж навукай і рэальным сектарам эканомікі ў Беларусі ў 2021 годзе зацверджана дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця.

"Як вынік, у 2023 годзе ўдзельная вага інавацыйнай прадукцыі дасягнула 22 працэнтаў, а доля новай або значна палепшанай прадукцыі ў агульным аб`ёме інавацыйнай - 56 працэнтаў. Доля навукаёмістага і высокатэхналагічнага прадукту ў агульным аб`ёме беларускага экспарту склала амаль 40 працэнтаў", - адзначыў прэм`ер-міністр.

"У той жа час мы дакладна разумеем, што дасягнуць тэхналагічнага суверэнітэту паасобку - архіскладаная, калі не недасягальная задача. Вырашыць яе можна толькі сумеснымі намаганнямі разам з нашымі стратэгічнымі партнёрамі, саюзнікамі, выкарыстоўваючы вытворчы, навукова-тэхнічны і чалавечы патэнцыял адзін аднаго", - падкрэсліў кіраўнік урада.

9 ліпеня 2024, Екацярынбург
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.07.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:197
 
Ключевые слова:
Инновации Технологии Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме