https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стала вядома, куды на экспарт пойдзе драўніна з Беларусі пасля санкцый


Еўрапейскія краіны ўвялі супраць беларускіх улад чарговы пакет санкцый, якія закранаюць цэлыя галіны эканомікі рэспублікі.
Экспарт драўніны ў краіны Еўрапейскага Саюза ў 2021 годзе склаў 3,2 мільярды долараў, заявіў журналістам пасля нарады ў Палацы незалежнасці віцэ-прэм`ер Юрый Назараў.

Паводле яго слоў, адчуваць ціск санкцый вельмі непрыемна, таму зараз неабходна перабудаваць таварныя патокі. Пры гэтым ёсць разуменне, што ЕС без беларускай драўніны не абыдзецца.

"Мы гатовы пераарыентаваць частку нашых патокаў на ўсход. Мы сёння паспяхова экспартуем і пілапрадукцыю, і плітную прадукцыю ў Кітайскую Народную Рэспубліку. Так, ёсць праблемы з лагістыкай. Еўропа заўсёды была больш маржынальным рынкам", - канстатаваў Юрый Назараў.

Пасля чаго выказаў упэўненасць, што Кітай набудзе прадукцыю беларускай дрэваапрацоўкі. Яна таксама можа сысці на экспарт у Азербайджан, Іран і краіны Сярэдняй Азіі, якія адчуваюць дэфіцыт драўніны.

"Проста трэба зараз спакойна пераарыентаваць тое, што не возьме Еўропа, і на гэтым зарабляць грошы", - лічыць віцэ-прэм`ер.

Як піша БелТА, айчынныя прадпрыемствы выпускаюць пліты, на якія былі зарыентаваны мэблевыя вытворчасці ў Польшчы. Нашы прадпрыемствы працавалі так, каб увайсці ў еўрапейскія гандлёвыя сеткі.

Мінск, 9 сакавіка 2022
Sputnik
 
Дата публикации:09.03.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:368
 
Ключевые слова:
Деревообработка Санкции Диверсификация экспорта Беллесбумпром
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме