https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь з маштабнай экспазіцыяй на UzFood у Ташкенце


Беларусь прадставіла маштабную экспазіцыю на 21-й міжнароднай выставе «Прадукты харчавання, інгрэдыенты і тэхналогіі вытворчасці – UzFood», якая праходзіць у Ташкенце.
Паводле інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, у цырымоніі адкрыцця беларускай экспазіцыі прынялі ўдзел старшыня праўлення Асацыяцыі харчовай прамысловасці Узбекістана Бахадзір Уміршайхаў, намеснік старшыні Асацыяцыі «Узбеказікаўкатзахіра» Неўматжон Ахмеджанаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Узбекістане Леанід Марыніч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ва Узбекістане Маніш Прабхат.

Сваю прадукцыю ў Ташкент прывёз 21 вытворца харчовай прадукцыі Беларусі.

Канцэрн «Белдзяржхарчпрам» прадстаўлены кандытарскімі фабрыкамі «Чырвоны харчавік» і «Спартак», Мінскім маргарынавым заводам, Слуцкім цукрарафінадным камбінатам. Прадпрыемствы знаёмяць гасцей беларускага павільёна з лепшай прадукцыяй, а таксама навінкамі вытворчасці. Сярод гэтай прадукцыі – кветкавы, ліпавы і грэчкавы мёд, паста з фундука з какава, эксклюзіўныя наборы цукерак, печыва з кавалачкамі шакаладу і многае іншае.

Мясную прадукцыю прадстаўляюць Ваўкавыскі, Гомельскі, Гродзенскі, Ашмянскі, Пінскі і Слонімскі мясакамбінаты. Імпарцёрам прапануюць высакаякасную ялавічыну ў розным выкананні — у чацвярцінах, отрубах, на косці, у выглядзе паўфабрыкатаў і субпрадуктаў. Сярод навінак – замарожаная ялавічына ў бруснічным соўсе. Гэта прэміяльны прадукт, выраблены Слонімскім мясакамбінатам па ўласнай тэхналогіі. Увесь прадстаўлены на выставе асартымент мясной прадукцыі мае сертыфікат «Халяль» для паставак на рынак Узбекістана.

Малочны сегмент прадстаўлены прадпрыемствамі «Беллакт», «Белавежскія сыры», Кобрынскім масларобна-сыраробным заводам, Лунінецкім малочным заводам, Лідскім малочна-кансервавым камбінатам, кампаніямі «Малочны свет», «Малочны гасцінец» і Ашмянскім сыраробным заводам. Беларускія вытворцы дэманструюць шырокі асартымент суцэльнамалочных прадуктаў – малако, вяршкі, кефір, сыры, тварог, крэму, ёгурты і іншае. У ліку эксклюзіўных пазіцый – глазураваныя пірожныя з вафлямі і рознымі напаўняльнікамі (згушчанае малако, фундук, чарніца, кляновы сіроп) вытворчасці кампаніі «Беллакт».

Акрамя таго, восем кампаній – удзельнікаў беларускай экспазіцыі ад канцэрна «Гроднамясамалпрам», чатыры — канцэрна «Брэстмясамалпрам».

«У 2021 годзе двухбаковы тавараабарот Беларусі і Узбекістана перавысіў 300 млн долараў ЗША — гэта рэкордны паказчык за ўсю гісторыю эканамічных узаемаадносін дзяржаў. Падобную дынаміку дэманструе тавараабарот у АПК, які за пяць гадоў вырас у сем разоў. Сярод прадуктаў харчавання з Беларусі найбольшым попытам ва Узбекістане карыстаюцца мяса і мясапрадукты, сухое малако, сыры і тварог», – падкрэсліваюць у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Звязда, 30 сакавіка 2022
 
Дата публикации:30.03.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:494
 
Ключевые слова:
Ташкент Узбекистан Выставка UzFood Продовольственная безопасноть Продукты питания Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме