https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь штогод пастаўляе ў краіны Еўрасаюза да 450 т торфабрыкетаў


Аб гэтым на прэс-канферэнцыі да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў (2 лютага) расказаў загадчык лабараторыі біягеахіміі і аграэкалогіі Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Вячаслаў Раковіч.
Загадчык лабараторыі адзначыў: распрацоўка тарфянікаў уносіць істотны ўклад у беларускую эканоміку.

"На працягу апошніх пяці гадоў здабыча торфу ў Беларусі складала ад 1,7 да 3,2 млн т. Акрамя таго, колькасць работнікаў, занятых у гэтай сферы, больш за 5 тыс. Цеплавой энергіяй, выпрацаванай на аснове торфу, забяспечаны амаль мільён жыхароў Беларусі", - адзначыў Вячаслаў Раковіч.

Ён падкрэсліў, што торфабрыкет займае немалую долю беларускага экспарту: "Толькі ў краіны Еўрапейскага саюза кожны год пастаўляецца ад 200 да 450 т гэтай энергетычнай сыравіны".

Інстытут прыродакарыстання распрацоўвае тэхналогіі, якія змогуць зменшыць аб`ёмы выкарыстання торфу і павысіць яго прыбытковасць. На аснове гэтай прыроднай сыравіны распрацоўваюцца ўгнаенні, абсарбенты і стымулятары росту.

1 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.02.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:253
 
Ключевые слова:
Энергетика Торфобрикет Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме