https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько 23-26 снежня прыняў удзел у 6-м Міжнародным ЭКСПА культурнай індустрыі ў горадзе Санья правінцыі Хайнань


Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Пекіне.
Беларусь прыняла ўдзел у ЭКСПА культурнай індустрыі ў кітайскай правінцыі Хайнань

Падчас цырымоніі адкрыцця ЭКСПА кіраўнік дыпламатычнай місіі выступіў з прывітальным словам і прэзентаваў культурна-турыстычны патэнцыял Рэспублікі Беларусь. Юрый Сянько адзначыў высокі ўзровень развіцця ўсёабдымнага стратэгічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, у тым ліку ў гуманітарнай сферы, і абазначыў перспектыўныя напрамкі для нарошчвання ўзаемадзеяння ў галіне культуры і турызму ў рамках аб`яўленага па дамоўленасці кіраўнікоў дзяржаў Года рэгіёнаў Беларусі і Кітая ў 2021-2022 гадах.

Пасол таксама расказаў аб правядзенні Дзён культуры Беларусі ў Кітаі ў лютым наступнага года. Гэта падзея стане адным з асноўных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, якую краіны адзначаць 20 студзеня 2022 года.

На адкрыцці ЭКСПА было падпісана пагадненне аб намерах устанавіць пабрацімскія адносіны паміж Лідай Гродзенскай вобласці і горадам Санья. У снежні 2020 года пабрацімскія адносіны ўстанавілі Гродзенская вобласць і правінцыя Хайнань.

Міжнароднае ЭКСПА культурнай індустрыі ў горадзе Санья праводзіцца з 2015 года і лічыцца адной з самых папулярных і маштабных міжнародных выставак на востраве Хайнань. За 5 гадоў сваёй гісторыі ЭКСПА сабраў прадстаўнікоў звыш 1200 вядомых прадпрыемстваў са 116 краін, рэгіёнаў і гарадоў свету, з якімі Кітай устанавіў дружалюбныя пабрацімскія адносіны. Падчас выстаўкі падпісаны 93 пагадненні Кітая з замежнымі партнёрамі аб сумеснай рэалізацыі буйных праектаў у сферы культуры і турызму на агульную суму 8,54 млрд юаняў.

Горад Санья размешчаны на поўдні астраўной правінцыі Хайнань. Насельніцтва складае крыху больш за 1 млн чалавек. Аснову эканомікі горада складае турызм і індустрыя забаў (у тым ліку дзелавы турызм, правядзенне выставак, конкурсаў і канферэнцый).

Таксама ў акрузе развіты рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, фінансавыя і транспартныя паслугі, будаўніцтва, аперацыі з нерухомай маёмасцю, харчовая прамысловасць, сельская гаспадарка і рыбалоўства. Новымі напрамкамі эканомікі горада з`яўляюцца інфармацыйныя тэхналогіі, электронная камерцыя, афшорны міжнародны гандаль. У г.Санья і прылеглых раёнах вырошчваюць рыс, агародніну, трапічныя фрукты, какосы і каву. У прыбярэжных водах вядуць вылаў марскіх агуркоў - трапангаў, марскіх вожыкаў і розных рыб, а таксама вырошчваюць перліны.

28 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.12.2021
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:305
 
Ключевые слова:
Китай Сотрудничество Товарооборот ЭКСПО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме