https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus будзе прадстаўлена на міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўцы International agricultural fair Novi Sad 2021, якая адкрыецца ў Сербіі 18 верасня


Аб гэтым паведамляе сайт выставачнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Беларускія прадпрыемствы прымуць удзел у буйнейшай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Сербіі

Паводле інфармацыі выставачнай кампаніі, 15 беларускіх прадпрыемстваў прадставяць наведвальнікам хімічную прадукцыю, сродкі аховы раслін, сельскагаспадарчую тэхніку, шыны, малочныя прадукты, курыныя яйкі. Так, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі пакажа шэраг распрацовак у сферы біятэхналогій і сельскай гаспадаркі. У прыватнасці, Інстытут мікрабіялогіі і Інстытут біяарганічнай хіміі прадэманструе шэраг прэпаратаў для аховы і стымуляцыі росту раслін. Навукова-вытворчы цэнтр па жывёлагадоўлі пакажа біяаналаг лактаферыну чалавека, што выкарыстоўваецца для вытворчасці прадукцыі медыцынскага, харчовага і іншага прызначэння.

Навукова-вытворчы цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі прапануе ўвазе сербскіх фермераў навінку - паўрадны камбайн для ўборкі ягад ароніі, чорных парэчак, агрэсту і шыпшыны. Эканомія затрат пры выкарыстанні гэтага камбайна складае 30 працэнтаў у параўнанні з аналагамі.

ААТ "Гомсельмаш" - адзін з лідараў сусветнага рынку складаных сельгасмашын - азнаёміць наведвальнікаў выстаўкі з магчымасцямі збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў пад маркай "Палессе". ААТ "Белшына" прэзентуе шыны для самазвалаў, якія забяспечваюць павышанае супраціўленне парэзам і сколам, шыны для трактароў і сельскагаспадарчых машын, легкавых аўтамабіляў.

ААТ "Завод горнага воску" прадставіць парафін і воск (парафінавыя эмульсіі, мадэльныя саставы) і дапаможную прадукцыю (змазкі, масла, змазачна-ахаладжальныя тэхналагічныя сродкі). Шырокі спектр хімічнай прадукцыі прадставяць адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Лакафарба" і "Магілёўхімвалакно".

"У Сербіі добра вядома якасць беларускіх прадуктаў харчавання. ААТ "Салігорская птушкафабрыка" прывязе курыныя і перапяліныя яйкі "Маладзецкія", вэнджаныя на бярозавых і альховых апілках з гарчыцай, чорным перцам, часнаком і куркумай. Тэхналогія вытворчасці гэтай прадукцыі, што заслужыла шэраг узнагарод на прэстыжных міжнародных конкурсах, распрацавана і запатэнтавана прадпрыемствам. А ААТ "Малочны свет" прадставіць стэрылізаванае малако, вяршкі, сычужныя і мяккія сыры, масла", - расказалі ў "Белінтэрэкспа".

На адкрытай пляцоўцы выстаўкі сербскі прадстаўнік беларускіх кампаній СП "Беларус-Аграпанонка" пакажа некалькі дзясяткаў узораў тэхнікі вытворчасці Мінскага трактарнага завода і Бабруйскага завода трактарных дэталей і агрэгатаў. Дарэчы, прадпрыемства плануе правесці латарэю сярод наведвальнікаў выстаўкі - яе пераможца стане ўладальнікам трактара Belarus 82.1.

У рамках выстаўкі таксама запланавана прэзентацыя прамысловага патэнцыялу Беларусі. Мерапрыемства адбудзецца 18 верасня ў 14.00 у кангрэс-холе выставачнага цэнтра. Удзел у прэзентацыі прымуць міністр прамысловасці Беларусі Пётр Пархомчык, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык, ганаровы консул Беларусі ў г.Нові Сад Драгалюб Швоня.

88-я Міжнародная сельскагаспадарчая выстаўка International agricultural fair Novi Sad з`яўляецца буйнейшай выстаўкай рэгіёна і адной з найбольш аўтарытэтных і значных выставак у Еўропе. У 2019 годзе ў выстаўцы прынялі ўдзел 1,5 тыс. кампаній з 61 краіны. Колькасць наведвальнікаў перавысіла 140 тыс. чалавек.

"У 2021 годзе будзе прадстаўлена дзевяць нацыянальных экспазіцый. Акрамя Беларусі свае павільёны арганізуюць Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Іспанія, Італія, Нідэрланды, Польшча, Расія і Чэхія, якая таксама выступае ў якасці краіны-партнёра. Удзел прымаюць больш за 600 кампаній з некалькіх дзясяткаў краін. Чакаецца, што мерапрыемства наведаюць дзясяткі тысяч спецыялістаў з розных рэгіёнаў Еўропы і Азіі. Для арганізацыі бяспечнага правядзення мерапрыемства ўсе наведвальнікі павінны будуць здаць экспрэс-тэст на COVID-19 непасрэдна перад уваходам на выстаўку. Новаўвядзеннем з`яўляецца адначасовае правядзенне на пляцоўцы яшчэ дзвюх выставак - 53-й Міжнароднай выстаўкі палявання і рыбалоўства і выстаўкі "Экалогія", - расказалі ў выставачнай кампаніі.

Арганізатар экспазіцыі Made in Belarus - выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Сербіі і Гандлёва-прамысловай палаты Сербіі.

8 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.09.2021
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:339
 
Ключевые слова:
Выставка Сербия Made in Belarus
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме