https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Павільён на 1400 кв.м з зонамі бізнесу і інвестыцый - як Беларусь прадставяць на ЭКСПА ў Дубаі


Намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка правёў пасяджэнне арганізацыйнага камітэта для падрыхтоўкі нацыянальнай экспазіцыі на Сусветнай выстаўцы ЭКСПА-2020 у Дубаі (ААЭ).
"Сусветная выстаўка ЭКСПА - адна з самых маштабных падзей выставачнай індустрыі, на якой краіны-ўдзельніцы прэзентуюць свае найноўшыя вынаходствы і тэхналогіі, самыя прагрэсіўныя дасягненні, а таксама сваю гісторыю, культуру і традыцыі. На ЭКСПА-2020 наша краіна будзе прадстаўлена ўласным нацыянальным павільёнам плошчай большай за 1400 кв.м", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Ключавая тэма павільёна - "Лес тэхналогій будучыні". Павільён падзелены на некалькі зон: інтэрактыўны калідор, зоны Export.by, інавацый і інвестыцый, "Дзверы ў Беларусь", "Спорт і турызм", сувенірны магазін і забаўляльную зону. У кожнай з гэтых зон наведвальнікі змогуць атрымаць падрабязную інфармацыю пра Беларусь.

Асноўны акцэнт у павільёне зроблены на зоне бізнесу, дзе свае магчымасці і патэнцыял прадставяць беларускія прадпрыемствы з розных галін эканомікі (нафтахімічнай, машынабудаўнічай, адукацыйнай, навуковай і г.д.). Акрамя таго, наведвальнікі азнаёмяцца з найноўшымі IT-распрацоўкамі ў сферы медыцыны, сельскай гаспадаркі і адукацыі.

"Для таго каб зрабіць беларускі павільён максімальна запамінальным, былі выкарыстаны найноўшыя тэхналогіі: інтэрактыўныя сцены, акуляры віртуальнай рэальнасці, галаграфічныя выявы.

Таксама падрыхтаваны спецыяльны відэакантэнт аб самабытнасці і каларыце беларускай культуры, яе прыродных багаццях, мастацкай спадчыне", - звярнуў увагу віцэ-прэм`ер.

Акрамя дзелавых мерапрыемстваў, прадугледжана правядзенне нацыянальнага дня Беларусі (як мяркуецца, 22 лістапада 2021 года) з удзелам вышэйшага кіраўніцтва краіны. Таксама ў планах Беларускі інвестыцыйны форум, Дзень турызму, навукі, а таксама Дні абласцей Беларусі і Мінска з выступленнямі вядомых беларускіх музычных і танцавальных калектываў.

Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур`янаў падзяліўся ў гутарцы з журналістамі асаблівасцямі падрыхтоўкі да ЭКСПА-2020. "З-за эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце выстаўка была перанесена фактычна на год. З улікам гэтага мы рацыянальна размеркавалі нагрузку. Цяпер практычна завершана будаўнічая частка беларускага павільёна. Мы не так даўно выязджалі ў Дубай і праводзілі інспекцыю на месцы. Беларускі павільён - адзін з нямногіх у высокай ступені гатоўнасці. Цяпер асноўная работа ідзе над зместавай часткай павільёна: падрыхтоўка мультымедыя, раздзелаў выстаўкі", - адзначыў ён.

Выстаўкі ЭКСПА праводзяцца з перыядычнасцю раз у пяць гадоў пачынаючы з 1851 года. Сусветная выстаўка ЭКСПА-2020 пройдзе ў Дубаі і стане першай у такім фармаце ў рэгіёне Блізкага Усходу, Афрыкі і Паўднёвай Азіі. Выстаўка адкрые свае дзверы для наведвальнікаў з 1 кастрычніка 2021 года і завершыцца 31 сакавіка 2022-га. Галоўная канцэпцыя маючага адбыцца мерапрыемства - "Аб`ядноўваючы розумы, ствараем будучыню". На гэты час свой удзел у ЭКСПА-2020 пацвердзілі 192 краіны свету. Чакаецца, што колькасць наведвальнікаў выстаўкі дасягне 25 млн, прычым каля 70 працэнтаў - з замежных краін.

3 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.05.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:313
 
Ключевые слова:
Дубаи Выставка Пандемия ЭКСПО-2020 Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме