https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь у I квартале павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 19,5 працэнта да $10,3 млрд


Аб гэтым сведчаць дадзеныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка.
Беларусь у першым квартале 2021 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га на 19,5 працэнта да $10,3 млрд. 

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за тры месяцы склаў $19,794 млрд, што на 17,1 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года. У тым ліку імпарт склаў $9,483 млрд (рост на 14,7 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася на ўзроўні $828 млн (у студзені - сакавіку 2020-га сальда таксама было дадатнае - на ўзроўні $357,4 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 20,4 працэнта да $16,259 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 24,9 працэнта да $8,023 млрд, імпарт - на 16,3 працэнта да $8,236 млрд. Сальда склалася адмоўнае ў памеры $213,4 млн (у студзені - сакавіку 2020 года яно таксама было адмоўнае і складала $657,4 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас на 4,1 працэнта да $3,534 млрд. Экспарт паслуг павялічыўся на 3,8 працэнта да $2,287 млрд, імпарт паслуг - на 4,8 працэнта да $1,246 млрд. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае ў памеры $1,041 млрд (у студзені - сакавіку 2020 года дадатнае сальда складала $1,014 млрд).

13 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.05.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:459
 
Ключевые слова:
Товарооборот Статистика Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме