https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні паставак прадуктаў харчавання ў Саудаўскую Аравію


Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Іван Крупко падчас рабочай сустрэчы з паслом Саудаўскай Аравіі ў Беларусі Абдулрахманам Сулейманам аль-Ахмадам, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Падчас перагавораў разгледжаны стан і перспектывы развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі.

"Мы зацікаўлены ў далейшым нарошчванні аб`ёмаў паставак высакаякасных прадуктаў харчавання ў Саудаўскую Аравію з Беларусі. У першую чаргу размова ідзе пра малочную прадукцыю - сметанковае масла, сыры, сухое абястлушчанае і сухое натуральнае малако, а ў перспектыве - і мясную прадукцыю (ялавічыну і мяса птушкі), вырабленую ў адпаведнасці з патрабаваннямі "Халяль", - сказаў Іван Крупко.

Для гэтых мэт беларускі бок мае намер прадоўжыць узаемадзеянне з Саудаўскім агенцтвам па харчаванні і медыкаментах па пытанні акрэдытацыі беларускіх мясамалочных прадпрыемстваў на права паставак айчыннай прадукцыі на рынак Саудаўскай Аравіі.

Экспарт беларускіх харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны ў Саудаўскую Аравію ў 2020 годзе вырас у 3,1 раза адносна 2019-га і склаў $6,2 млн. Беларусь пастаўляла ў Саудаўскую Аравію сухое абястлушчанае малако, малочную сыроватку, джэмы, фруктовыя пюрэ, яйкі. За студзень - сакавік 2021 года экспартавана прадукцыі на суму $1,7 млн (рост на 24,3 працэнта).

15 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.05.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:269
 
Ключевые слова:
Саудовская Аравия Продовольствие Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме