https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія НПЗ у І квартале павялічылі перапрацоўку нафты ў 1,5 раза


Беларускія НПЗ у I квартале павялічылі перапрацоўку нафты ў 1,5 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб гэтым расказаў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў у інтэрв`ю часопісу "Вестник "Белнефтехима".
"У I квартале 2021-га арганізацыі канцэрна працавалі ва ўмовах стабільных паставак нафты з Расійскай Федэрацыі і росту каціровачных індэксаў на вырабляемую прадукцыю. У выніку мы бачым нядрэнныя лічбы ў справаздачнасці. У I квартале беларускія нафтавікі здабылі 400 тыс. т нафты. НПЗ перапрацавалі нафты ў паўтара раза больш, чым за той жа перыяд 2020 года, - 4,2 млн т. Таксама ў паўтара раза больш вырабілі нафтапрадуктаў - 3,6 млн т. Экспарт нафтапрадуктаў склаў $1 млрд", - сказаў Андрэй Рыбакоў.

Ён таксама адзначыў, што "Белнафтахім" у I квартале забяспечыў выкананне даведзеных мэтавых паказчыкаў эфектыўнасці. Тэмп росту экспарту тавараў перавысіў 151 працэнт, рэнтабельнасць продажаў склала 8 працэнтаў. Індэкс прамысловай вытворчасці - 117,5 працэнта, знізіліся запасы гатовай прадукцыі. У арганізацыях канцэрна прырост выручкі ад рэалізацыі прадукцыі склаў каля 37 працэнтаў. Расце і чысты прыбытак.

1 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.06.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:239
 
Ключевые слова:
Нефтепеработка Белнефтехим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме