https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беларуськалій" заявіў аб гатоўнасці прадаўжаць работу з нарвежскай Yara


ААТ "Беларуськалій" заявіла аб гатоўнасці прадаўжаць работу з нарвежскай кампаніяй Yara, паведамляе сайт беларускага прадпрыемства.
"Па выніках рэгулярнага дыялогу заяўляем аб сваёй гатоўнасці ўзаемадзейнічаць з кампаніяй Yara на доўгатэрміновай аснове ў галіне прамысловай бяспекі. ААТ "Беларуськалій" гатова прыняць спецыялістаў кампаніі Yara для маніторынгу вытворчых працэсаў", - адзначаецца ў паведамленні прадпрыемства.

"Беларуськалій" падкрэслівае, што знаходзіцца ў пастаянным кантакце з нарвежскім партнёрам і прадоўжыць у далейшым супрацоўніцтва з кампаніяй Yara ў пытаннях ажыццяўлення бяспекі ўмоў працы, паляпшэння здароўя і павышэння сацыяльнага ўзроўню сваіх работнікаў.

Кіраўніцтва "Беларуськалія" нагадала аб зняцці дысцыплінарных спагнанняў з работнікаў прадпрыемства, звольненыя раней могуць быць прыняты назад у выпадку падачы імі адпаведных заяў.

Акрамя таго, плануецца ўдасканаліць Палажэнне па рабоце грамадскіх інспектараў для павышэння эфектыўнасці грамадскага кантролю за бяспекай вытворчасці.

Нарвежская кампанія Yara - адзін з ключавых пакупнікоў прадукцыі "Беларуськалія".

21 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.01.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:406
 
Ключевые слова:
Цветные революции Забастовка Санкции Промышленная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме