https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Амкадор» запланаваў пастаўку тэхнікі ў Бангладэш на $117 млн


ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынга» плануе паставіць у Бангладэш некалькі партый тэхнікі на $117 млн, паведамілі ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.
«Амкадор» наведала дэлегацыя, якую ўзначальваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Бангладэш у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Камрул Ахсан. Члены дэлегацыі азнаёміліся з прадукцыяй холдынга, яе характарыстыкамі і канкурэнтнымі перавагамі. У час перагавораў з кіраўніцтвам абмяркоўваліся пытанні далейшага супрацоўніцтва. «У прыватнасці, цяпер паміж холдынгам і афіцыйнымі органамі Бангладэш ідзе работа па падрыхтоўцы кантрактаў на пастаўку ў гэту краіну чарговых партый тэхнікі „Амкадор“ на $17 і $100 млн», — адзначылі ў прэс-службе.

У 2016 годзе холдынг «Амкадор» выканаў кантракт па пастаўцы ў Бангладэш больш як 1,4 тыс. адзінак самаходнай тэхнікі і навясных рабочых органаў да яе на суму $50 млн. У 2017 годзе ў Бангладэш адкрыўся гандлёва-сэрвісны цэнтр Amkodor Palash Industrial Zone Ltd., мерапрыемства было прымеркавана да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

«Амкадор» таксама наведала дэлегацыя з Судана, у якую ўваходзілі прадстаўнікі менеджменту некаторых кампаній гэтай краіны. «Госці азнаёміліся з узорамі машын і абсталявання, якія вырабляюцца заводамі холдынга. Для іх была праведзена прэзентацыя прадпрыемства і прадстаўлена інфармацыя аб прадукцыі і яе асноўных характарыстыках», — дадалі ў прэс-службе.

ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынга" створана ў 1927 годзе. Тут вырабляюць 125 мадэлей і мадыфікацый тэхнікі без уліку варыянтаў апцыянальных камплектацый машын. Колькасць супрацоўнікаў перавышае 6 тыс. Усе прадпрыемствы холдынга інтэграваны ў адзіны тэхналагічны ланцуг. Кожны ўдзельнік спецыялізуецца на выпуску канкрэтных машын, вузлоў і агрэгатаў для ўсіх прадпрыемстваў кампаніі. У холдынгу пастаянна распрацоўваюць новыя мадэлі тэхнікі і ўдасканальваюць існуючыя.

Звязда, 25 лістапада 2020
 
Дата публикации:25.11.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:338
 
Ключевые слова:
Амкодор Дорожная техника Бангладеш
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме