https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МАЗ паставіў партыю аўтобусаў у Манголію


Мінскі аўтамабільны завод паставіў у Манголіі для патрэб Міністэрства надзвычайных сітуацый аўтобусы МАЗ 257030 і МАЗ 231060, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Аўтобусы выраблены ў паўночным выкананні і адаптаваныя для эксплуатацыі ў самай халоднай сталіцы свету. «Клімат Манголіі — рэзка кантынентальны, тэмпература ў зімовы перыяд можа дасягаць мінус 49 градусаў, таму паўночнае выкананне аўтатэхнікі, якое дапамагае выкарыстоўваць яе пры экстрэмальна нізкіх тэмпературах, — адзін з асноўных крытэрыяў пры пастаўках у гэтую краіну», — распавялі ў прэс-службе.

Гэта далёка не першая пастаўка тэхнікі МАЗ у Манголію.

«Нашае прадпрыемства і Манголію звязваюць даўнія партнёрскія адносіны. Аўтатэхніку ў гэты рэгіён пастаўляем штогод. Да прыкладу, у 2015 годзе на вуліцы мангольскіх гарадоў выйшлі новыя аўтобусы МАЗ 215, а ў гэтым годзе Мінскі аўтамабільны завод сумесна з ТАА „Пажзаб“ паставіў у гэтую краіну больш за 70 адзінак спецыяльнай тэхнікі — пажарныя аўтацыстэрны рознай ёмістасці, аўталесвіцы, аўтамабілі пеннага і паветрана-пеннага тушэння. У партыю таксама ўвайшлі парашковыя, камбінаваныя, штабныя аўтамабілі, мабільныя пункты кіравання і нават мабільны шпіталь са станцыяй дэзапрацоўкі», — растлумачылі на заводзе.

Звязда, 11 снежня 2020
 
Дата публикации:11.12.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:346
 
Ключевые слова:
МАЗ Монголия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме