https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспарт металапрадукцыі праз БУТБ за студзень-жнівень вырас на 17 адсоткаў


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БУТБ.
Экспарт металапрадукцыі праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу (БУТБ) за студзень-жнівень 2020 года павялічыўся на 17 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года і склаў Br36 млн.

На знешні рынак пераважна пастаўляліся адходы і лом чорных і каляровых металаў, а таксама металавырабы вытворчасці Беларускага металургічнага завода (БМЗ). У таргах удзельнічалі 24 пакупнікі з 9 краін: Германіі, Канады, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны і Швейцарыі.

Найбольшы аб`ём продажаў прыпаў на латвійскія кампаніі. З пачатку года яны набылі беларускую металапрадукцыю на агульную суму Br17 млн. На другім месцы размясцілася Літва з сумай здзелак Br11 млн, а замыкае тройку лідараў Канада, куды быў рэалізаваны беларускі метал на суму Br1 млн.

Арматурны пракат па сумесным праекце БУТБ і БМЗ па-ранейшаму пастаўляўся выключна на рынак Польшчы. За студзень-жнівень аб`ём продажаў склаў Br4 млн.

18 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.09.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:444
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Металл БУТБ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме