https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка парэкамендаваў беларусам аддаваць перавагу пры куплі таварам і прадукцыі айчыннай вытворчасці


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 10-га ліпеня ў час сустрэчы з калектывам ЗАТ "Атлант" і ўдзельнікамі студатрадаў.
Прэзідэнта спыталі, ці карыстаецца ён дома бытавой тэхнікай "Атлант". У адказ кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што сам, безумоўна, не займаецца выбарам бытавой тэхнікі, але ў яго ёсць пральная машына "Атлант", якую Прэзідэнту падарылі на прадпрыемстве, калі запускалі вытворчасць гэтага віду прадукцыі. Да гэтага часу, паводле яго слоў, яна працуе спраўна і без рамонту.

"Я вельмі адданы сваёй дзяржаве і народу чалавек, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Я за тое, каб халадзільнікі, пральныя машыны былі з нашага завода "Атлант", вельмі ганаруся гэтай прадукцыяй і даўно, некалькі дзясяткаў гадоў, знаёмы з ёю".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на такую значную перавагу айчыннай тэхнікі, як хуткае і эфектыўнае гарантыйнае абслугоўванне. Гэта датычыцца як бытавой тэхнікі, так і больш складанай - сельскагаспадарчай, легкавых аўтамабіляў. Раней узнікалі складанасці з іх сэрвісным абслугоўваннем, але па меры таго як павялічваецца лакалізацыя вытворчасці і запчасткі і камплектуючыя вырабляюцца ў Беларусі, гэтыя праблемы вырашаюцца.

10 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.07.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:410
 
Ключевые слова:
Бытовая техника Атлант Купляйце беларускае
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме