https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рапсавы алей у І паўгоддзі забяспечыў больш як 60 працэнтаў экспарту сельгаспрадукцыі праз БУТБ


Рапсавы алей у першым паўгоддзі забяспечыў больш як 60 працэнтаў экспарту сельгаспрадукцыі праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу, паведаміў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.
"Па выніках экспартных біржавых таргоў сельгаспрадукцыяй, праведзеных на Беларускай універсальнай таварнай біржы ў студзені - чэрвені, на рапсавы алей прыпала больш як 60 працэнтаў агульнай сумы здзелак, або Br23 млн. Гэта ў 3,3 раза больш, чым за першае паўгоддзе 2019 года. Увесь рэалізаваны на біржавых таргах рапсавы алей пастаўляецца ў краіны Еўропы, дзе гэта прадукцыя шырока прымяняецца ў розных сферах: ад харчовай прамысловасці да вытворчасці біядызельнага паліва. Пры гэтым чакаецца, што ў перспектыве попыт на прадукцыю перапрацоўкі рапсу будзе павялічвацца",- сказаў Раман Яніў.

Як адзначыў начальнік упраўлення таргоў сельгаспрадукцыяй БУТБ Віктар Дзерашоў, аб запатрабаванасці беларускага рапсавага алею сведчыць павелічэнне канкурэнцыі сярод замежных пакупнікоў, якое ўжо некалькі тыдняў запар назіраецца амаль на кожнай гандлёвай сесіі і з`яўляецца прычынай росту біржавых каціровак.

"Некалькі апошніх гандлёвых сесій дэманструюць павышаную цікавасць да айчыннага рапсавага алею з боку пакупнікоў з краін Балтыі і Паўночнай Еўропы. Прычым дынаміка попыту з пачатку года стабільна дадатная, а колькасць замежных удзельнікаў таргоў пастаянна расце, - адзначыў ён. - У выніку па некаторых лотах пачатковая цана паднімаецца на 7-10 працэнтаў. Гэта значыць пры аб`ёме лота 500 т і кошце 700 еўра за тону беларускі экспарцёр можа дадаткова зарабіць да 35 тыс. еўра. Зразумела, чым больш лотаў выстаўляецца на таргі, тым больш адчувальная выгада".

Акрамя рапсавага алею, на знешнія рынкі праз БУТБ таксама рэалізуецца мяса-малочная прадукцыя, мука і гарбарная сыравіна. Агульная сума біржавых здзелак па сельскагаспадарчай групе тавараў у першым паўгоддзі склала Br38 млн.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе, галоўная функцыя якой - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса- , сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

14 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.07.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:458
 
Ключевые слова:
Рапсовое масло Биржевые торги БУТБ Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме