https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Доля закупак шроту алейных праз БУТБ у I паўгоддзі дасягнула 40 працэнтаў


Доля закупак шроту алейных праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу па выніках першага паўгоддзя 2020 года дасягнула 40 працэнтаў, паведаміў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.
"Шрот алейных - адзін з самых запатрабаваных тавараў у сферы жывёлагадоўлі. Штогод біржавы рынак гэтай прадукцыі прырастае на некалькі працэнтаў. За першае паўгоддзе на таргах БУТБ рэалізавана 202 тыс. т шроту алейных культур на суму Br157 млн. У натуральным выражэнні рост да аналагічнага перыяду 2019 года склаў 8 працэнтаў, а ў вартасным - 23 працэнты. У выніку доля біржавых продажаў у агульным аб`ёме закупак шроту сельгаспрадпрыемствамі Беларусі дасягнула 40 працэнтаў", - сказаў Раман Яніў.

Таргі шротамі рэгулярна праводзяцца на біржавой пляцоўцы з 2007 года. У асноўным рэалізуецца соевы і сланечнікавы шрот, а прадаўцамі выступаюць да 100 суб`ектаў гаспадарання, сярод якіх вялікія беларускія і замежныя кампаніі-вытворцы. "Пры гэтым створанае на біржы канкурэнтнае асяроддзе садзейнічае фарміраванню больш нізкіх цэн, чым на пазабіржавым рынку. Зразумела, гэта прыцягвае пакупнікоў", - адзначыў начальнік упраўлення таргоў сельгаспрадукцыяй БУТБ Віктар Дзерашоў.

У сваю чаргу пастаўшчыкі бялковай сыравіны таксама зацікаўлены працаваць праз БУТБ. "На біржы акрэдытавана большасць прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, якія з`яўляюцца непасрэднымі спажыўцамі шроту ў Беларусі. У выніку прадаўцы эканомяць на маркетынгу, атрымліваючы непасрэдны доступ да сваёй мэтавай аўдыторыі. Адначасова зніжаюцца і камерцыйныя рызыкі, паколькі біржа строга сочыць за выкананнем дагаворных абавязацельстваў. Ужо некалькі гадоў доля праблемных здзелак у нас не перавышае 1 працэнт", - падкрэсліў Віктар Дзерашоў.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе, галоўная функцыя якой - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамогу замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Па стане на 1 ліпеня на БУТБ акрэдытаваны 23 892 кампаніі, у тым ліку 4729 нерэзідэнтаў з 63 краін свету. З пачатку года тавараабарот па секцыі сельгаспрадукцыі склаў Br415 млн.

20 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.07.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:340
 
Ключевые слова:
Экспорт Биржевые торги БУТБ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме