https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія льнозаводы ў студзені-маі павялічылі перапрацоўку льнотрасты на 19 працэнтаў


Беларускія льнозаводы ў студзені-маі 2020 года павялічылі перапрацоўку льнотрасты ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 19 працэнтаў да 60,6 тыс.т, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
"Выпрацоўка льновалакна павялічылася на 13 працэнтаў і склала 16,1 тыс. т, у тым ліку доўгага льновалакна на 46 працэнтаў - да 3,6 тыс. т", - адзначылі ў прэс-службе.

У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы ў 2020 годзе неабходна нарыхтаваць не менш як 180 тыс. т ільнотрасты і забяспечыць вытворчасць 55 тыс. т ільнянога валакна.

Масавая сяўба лёну-даўгунцу праведзена на плошчы 49,1 тыс. га. Найбольшыя плошчы лён-даўгунец традыцыйна займае ў такіх абласцях, як Віцебская (13,2 тыс. га), Мінская (10,1 тыс. га) і Магілёўская (8,2 тыс. га). У Гродзенскай вобласці ён вырошчваецца на плошчы 7,2 тыс. га, у Брэсцкай - на 6,1 тыс. га, Гомельскай - на 4,3 тыс. га.

Лён у Беларусі з`яўляецца традыцыйнай культурай. У сусветнай вытворчасці льновалакна рэспубліка ўваходзіць у чацвёрку буйнейшых краін-вытворцаў. Першасная перапрацоўка вядзецца на 21 ільнозаводзе, дзе ўстаноўлены 44 тэхналагічныя лініі.

18 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.06.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:381
 
Ключевые слова:
Лён-долгунец Посевная кампания Льняное волокно
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме